Беларуская Служба

Рэзананс ад "споведзі" былога беларускага спецназаўца Юрыя Гараўскага

18.12.2019 14:13
Інтэрв’ю можа нанава распаліць канфлікт паміж уладай і апазіцыяй, што пахісне пазіцыяй Лукашэнкі на перамовах з Пуціным.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Marcus_Trapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія выданні інфармуюць пра заяву былога байца Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР) Юрыя Гараўскага пра тое, як ён браў удзел у забойствах апанентаў Лукашэнкі – Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Па словах Гараўскага, загады (у вуснай форме) ішлі з самага верху дзяржаўнай улады. Верагодна, пра ўсё ведаў і прэзідэнт.

Пётр Андрусечка ў выданні Gazeta Wyborcza нагадвае, што апошнімі днямі беларускі кіраўнік стараецца ўмацаваць сваю пазіцыю перад сустрэчай з Пуціным і перамовах аб інтэграцыі Беларусі і Расіі. Паявіліся нават звесткі пра ваенную дамову паміж Мінскам і Вашынгтонам, Беларусь узяла 500 млн. долараў крэдыту ў Кітая, каб зменшыць эканамічную залежнасць ад Расіі. На думку ўкраінскага палітолага Тараса Беразоўца, Расія імкнецца зрабіць з Лукашэнкі «таксічнага палітыка» у вачах Захаду. Відэазапіс са споведдзю Гараўскага паявіўся за некалькі дзён да сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным. Інтэрв’ю можа нанава распаліць канфлікт паміж уладай і апазіцыяй, што пахісне яго пазіцыяй на перамовах.

У сваю чаргу Rzeczpospolita піша, што Гараўскі выявіў звыш 10 прозвішчаў людзей, якія ўдзельнічалі ў забойствах. Амаль усе далей працуюць у МУС, КДБ або службе аховы прэзідэнта. Гэта ўжо маёры, падпалкоўнікі і палкоўнікі. Справу зніклых супраціўнікаў Лукашэнкі спрабуюць у Беларусі высветліць ужо шмат гадоў. Але сумленнага следства не будзе да таго часу, калі зменіцца ўлада, – перакананы суразмоўца выдання палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

нг