Беларуская Служба

Польшча можа страціць сродкі на энергетычную трансфармацыю

15.01.2020 13:27
Еўрапейская камісія прадставіла праект механізму справядлівай трансфармацыі.
Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/PATRICK SEEGER

Ці Польшча назаве дату адыходу ад вугалю, ці краіна страціць грошы на энергетычную трансфармацыю – пішуць Дамініка Вантух і Габрыеля Лазарчук з Gazeta Wyborcza. Еўрапейская камісія прадставіла праект механізму справядлівай трансфармацыі.

- Мы будзем падтрымліваць рэгіёны ЕЗ, якія будуць вымушаныя ўкласці больш высілку ў гэтую трансфармацыю, так, каб не пакінуць нікога ззаду. З Еўрапейскім зялёным ладам звязаныя вялікія інвестыцыйныя патрэбы, якія стануць для нас новым шанцам, – гаворыць старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляен.

Да размеркавання ёсць мільярды еўра. Але не кожны можа на іх разлічваць. Грошы атрымаюць тыя рэгіёны, хто сур’ёзна падыходзіць да змагання са зменамі клімату, сапраўды намераны адысці ад вугалю і рэалізоўваць прынятыя мэты кліматычнай нейтральнасці да 2050 году. Польшча, як адзіная краіна ЕЗ, не ўзяла на сябе гэтыя абавязацельствы.

Польшча павінна памяняць свой план у дачыненні да вугалю. «Падтрымка з Фонду справядлівай трансфармацыі з’яўляецца магчымай пры ўмове зацверджанага плану трансфармацыі, які павінен утрымліваць апісанне абавязацельстваў чалецкіх краін, згодных з кліматычнымі мэтамі ЕЗ», – напісана ў праекце.