Беларуская Служба

Эксперт па міжнародных справах: Прапагандысцкая атака Расіі на Польшчу ставіць за мэту зняцце адказнасці з Германіі

17.01.2020 12:58
Ежы Таргальскі заявы Расіі з'яўляюцца элементам гульні з Еўропай.
Dr Jerzy Targalski
Dr Jerzy Targalski PR24/MS

Ежы Таргальскі ў радыё Wnet сцвердзіў, што ўскладанне адказнасці за Другую сусветную вайну на Польшчу з’яўляецца элементам гульні з Еўропай і працягваннем рукі да еўрапейскіх левых сіл, перадае TVP Info.

- Гэта менавіта элемент гульні з Еўропай. Ускладанне на Польшчу адказнасці за зло Другой сусветнай вайны ставіць за мэту зняцце адказнасці з Германіі. Польшча для еўрапейскага лявацтва з’яўляецца фашысцкай краінай, гэта таксама працягванне рукі да левых еўрапейскіх сіл, цалкам звар’яцелых і адарваных ад рэчаіснасці.

Паводле Таргальскага, абвінавачанні палякаў у антысемітызме – гэта адкрытае працягванне рукі, прапанова саюзу з асяроддзем прамысловасці Галакосту.

Эксперт таксама пракаментаваў бліжэйшую канферэнцыю, якая адбудзецца ў Ерусаліме. Сустрэча будзе прысвечаная гадавіне вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў, на якую адмовіўся ехаць Анджэй Дуда.

- Гэта будзе прапагандысцкае зборышча, скіраванае супраць Польшчы, якое абгрунтоўвае імперскую ролю Расіі, як саюзніка сіл прагрэсу.

Палітолаг ацаніў, што палякі надаюць гэтай падзеі празмерную ўвагу. Ён таксама падтрымаў рашэння прэзідэнта не ехаць на сустрэчу.

ав