X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларускі ўрад не можа сабе дазволіць каранцін

24.03.2020 15:32
Каранавірус сёння ня толькі пагроза здароўю, гэта шмат у чым сур'ёзны тэст для дзяржавы.
Аўдыё
  • Каранцін пагражае стабільнасці беларускай дзяржавы
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/KELLY BARNES Dostawca: PAP/EPA.

Розныя ізаляцыйныя меры ўводзяцца ня толькі, каб спыніць распаўсюд віруса, але і для супакаення настрояў і прадухілення панікі. Беларусь ня можа сабе дазволіць глыбокую ізаляцыю па эканамічных прычынах, мяркуе эксперт.

У Беларусі шырацца звароты грамадзян да ўладаў, у першую чаргу лекараў ды настаўнікаў. Яны патрабуюць ад уладаў больш дзейсных захадаў па змаганні з каранавірусам, у першую чаргу закрыцьця межаў Беларусі. З такім зваротам выступіў 56-гадовы медык Аляксандар Лобан з Гародні.

Настаўнік Андрэй Грыгорʼеў зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра адукацыі з просьбай увесьці каранцін.

Улады пакуль не прыслухоўваюцца да такіх галасоў, сістэма адукацыі ў Беларусі працуе ў звычайным рэжыме, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Міністэрства аховы здароўя кажа, што сытуацыя ў краіне «стабільная ды кантраляваная».
Гэткі падыход задаецца з самага верху. Беларускі кіраўнік ня раз заяўляў, што пагроза каранавіруса перабольшана медыямі, маўляў людзі проста хварэюць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Мы папрасілі пракаментаваць беларускі падыход, палітолага Сяргея Богдана з Берліна, у святле таго, што адбываецца ў Еўропе ды іншых краінах СНД.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыё файл