Беларуская Служба

Польскі друк: Дональд Трамп дае шанец прэзідэнту Беларусі

06.05.2020 12:20
Вяртанне пасла ЗША ў Мінск, або інакш: як імперская палітыка Пуціна напалохала найвярнейшага саюзніка Крамля.
    . ,  2020 .
Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа. Мінск, люты 2020 г. NIKOLAI PETROV / BELTA / POOL

Вяртанне пасла ЗША ў Мінск, або інакш: як імперская палітыка Пуціна напалохала найвярнейшага саюзніка Крамля, – каментар Руслана Шошына друкуе Rzeczpospolita.

Прэзідэнт Дональд Трамп папрасіў амерыканскі Сенат адобрыць кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду пасла ЗША ў Мінску. Вопытнай дыпламатцы прыйдзецца роля той, якая завершыць 12-гадовы крызісны перыяд у адносінах з Беларуссю.

Беларуска-амерыканскія ўзаемадачыненні складваліся па-рознаму. У 1998 годзе беларусы спрабавалі заварыць вароты рэзідэнцыі амбасадара ЗША, а праз 10 гадоў улады выгналі з Мінска пасла ЗША Карэн Сцюарт. Такім чынам Лукашэнка "абараняў" суверэнітэт сваёй краіны.

Аднак накладзеныя Вашынгтонам санкцыі на ключавыя беларускія кампаніі былі настолькі балючымі для беларускай эканомікі, што ў жніўні 2008 г. Лукашэнка выпусціў палітвязняў, за якіх адстойваў Джордж Буш малодшы.

Гэта была першая параза дыктатара, а беларусы з таго часу за амерыканскай візай мусілі ехаць у Кіеў, Варшаву або Маскву.

Прэзідэнту Беларусі да сёння забараняецца ўезд на тэрыторыю ЗША. Яму стала гэта муляць з таго часу, як Расія адарвала ад Украіны Крэмль – край, які па мове і менталітэце моцна нагадвае дзяржаву, якой Лукашэнка кіруе з 1994 году. Таму з 2014 г. беларускі прэзідэнт з радасцю вітае ў сваёй краіне кожнага, нават шараговага амерыканскага чыноўніка. А пасля візіту дзяржсакратара Майка Папмеа ў Мінск у лютым г.г. Лукашэнка абвесціў канец ахаладжэння ва ўзаемадачыненнях з Вашынгтонам.

Да часу вяртання пасла ЗША ў Мінск Аляксандр Лукашэнка павінен прачытаць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» ад 2004, у якім амерыканскі Сенат заклікае ўлады ў Мінску да правядзення справядлівых выбараў. Тым больш, што на канец лета запланаваныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, на якіх Лукашэнка збіраецца «перамагчы» шосты па ліку раз.

яс