X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Якімі былі перадумовы Варшаўскага паўстання 1944 г.?

01.08.2020 08:11
Адной з асноўных мэтаў паўстання было вызваленне Варшавы перад тым, як гэта зробяць савецкія войскі.
Аўдыё
  • Якімі былі перадумовы Варшаўскага паўстання
Мурал "Варшаўскае паўстанне" PAP/Grzegorz Jakubowski

Нацыянальнае кіраўніцтва Польшчы і камандаванне Арміі Краёвай імкнуліся ўсталяваць сапраўдны польскі незалежны ўрад, не пагаджаліся прымаць той, які намагалася навязаць пасляваеннай Польшчы Масква. Палякі былі ўпэўнены, што гэта будзе магчыма, калі Варшаву вызваліць Армія Краёва. Паводле Тэгеранскіх дамоўленасцяў паміж СССР, Англіяй і ЗША, Польшча заставалася ў зоне савецкіх уплываў.

Трэба сказаць, што да паўстання рыхтаваліся як нямецкі, так і савецкі бакі. Нямецкая ваенная адміністрацыя намагалася перадухіліць паўстанне.

27 ліпеня 1944 году губернатар Людвіг Фішэр выдаў распараджэнне, каб 28 ліпеня 100 тыс. мужчын ва ўзросце ад 17 да 65 год сабралася пры Вісле для пабудавання фартыфікацый Варшавы дл абароны ад савецкіх войскаў. Кіраўніцтва АК баялася, што гэта будзе адмысловая аперацыяй немцаў, падобная да «бранкі» ў царскае войска ў 1863 годзе. Мэта яе заключалася ў нейтралізацыі найбольш актыўнай часткі насельніцтва Варшавы.

У гэты ж дзень, а 7 вечара, камандзір АК палкоўнік Антоні Хрусцель «Монтэр» абвесціў баявую трывогу для вайсковых частак АК у Варшаве, фактычна гэта быў сігнал для паўстання. Баявая трывога была адменена на наступны дзень, калі стала вядома, што жыхары Варшавы цалкам праігнаравалі загад губернатара. Тым ня менш, ужо 30 ліпеня рэйхсфюрэр Гімлер загадаў, каб на «работы» было змабілізавана 200 тыс. чалавек.

У гэтыя ж дні даволі напружаныя працэсы адбываліся і на лініі Варшава-Масква.

Кіраўнік польскага ўраду ў эміграцыі Станіслаў Мікалайчык прыбыў у Маскву, каб дамовіцца са Сталіным адносна вызвалення Варшавы сіламі АК. Аднак дасягнуць кампраміс не ўдалося. У сваю чаргу, савецкія ўлады намагаліся самі заклікаць варшавякаў да паўстання, але пад кіраўніцтвам камуністычных сілаў.

Саветы шырылі прапаганду 

29 ліпеня "Радыё Масква" агучыла адозву да жыхароў Варшавы, у якой прызывала прыняць удзел у вайсковым супраціве дзеля таго, каб як мага хутчэй перамагчы ворага. У той жа самы дзень з’явіліся ўлёткі кіраўніка Арміі Людовай, Юліяна Скакоўскага, у якіх заяўлялася, што галоўнакамандуючы Арміяй Краёвай генерал «Бур» са сваім атачэннем збег з Варшавы, і што да Скакоўскага пераходзіць камандаванне ўсімі ўзброенымі сіламі ў Варшаве.

30 ліпеня камуністычнае «Радыё Касцюшка» агучыла адозву

«Народ Варшавы! Да зброі! Няхай усе людзі стануць мурам вакол Краёвай Народнай Рады, вакол падпольнага варшаўскага войска. Ударце па немцах, не дазвольце ім збурыць грамадскія будынкі і камунікацыі. Дапамажыце Чырвонай арміі пераправіцца праз Віслу. Няхай мільён жыхароў стануць мільёнам жаўнераў!». Савецкая авіяцыя скідала прапагандысцкія ўлёткі.

Той факт, што Чырвоная армія хутка набліжалася да Варшавы, што камуністычныя ваенныя цэнтры імкнуліся перахапіць ініцыятыву, змусіла камандаванне АК як мага хутчэй распачаць паўстанне.

Варшаўскае паўстанне пачалося 1 жніўня а 17:00.

Збройны чын быў разлічаны на некалькі дзён і павінен быў закончыцца перамогай. Аднак сталася інакш – праз 63 дні Варшаўскае паўстанне закончылася капітуляцыяй паўстанцаў.

У выніку загінулі 10 тысяч паўстанцаў, 17 тысяч паўстанцаў патрапілі ў палон, 7 тысяч зніклі без вестак. Немцы таксама панеслі значныя страты: загінулі каля 10 тысяч салдат, каля 6 тысяч зніклі без вестак, нямецкія войскі страцілі 300 танкаў, гармат і бронеаўтамабіляў.
Загінула каля 150 тысяч грамадзянскага насельніцтва, вялікая частка горада была разбурана (пазней спецыяльныя нямецкія брыгады знішчалі ацалелыя будынкі), каля 520 тысяч жыхароў былі выгнаны з горада.


Паўстанне не дасягнула ні ваенных, ні палітычных мэт, але стала для палякаў сімвалам мужнасці і рашучасці ў барацьбе за незалежнасць.

Павал Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара