Шырокая актывізацыя людзей пад выбары стала нечаканасцю для шмат каго ў Беларусі ды за мяжой. У першую чаргу для ўладаў ды старой апазіцыі. Гэты вынік зменаў, што адбываюцца ў грамадстве. Гэта толькі пачатак працэсу перамен, кажа эксперт.
У Беларусі выспявае магчымасць стварэння адзінага фронту перамен. Прэзідэнцкія выбары актывізавалі беларусаў, людзі хочуць перамен, у першую чаргу пазітыўнага характару. Гэта можа прывесці да таго, што ў краіне з’явіцца новая палітычная сіла – шырокі грамадскі рух, накшталт польскай «Салідарнасці».
Пра новыя трэнды і нечаканасці выбарчай кампаніі мы размаўлялі з метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл