Беларуская Служба

Польшча за правядзенне новых выбараў у Беларусі

17.08.2020 13:25
Пра гэта сказаў польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі дзяржасакратару ЗША Майку Пампэа.
      -
Сустрэча дзяржасакратара ЗША Майк Пампэа з прэм'ер-міністарм Польшчы Матэвушам Маравецкім PAP/Wojciech Olkuśnik


Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Польскі ўрад заявіў, што прайшоўшыя выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Гэта змена ў палітыцы Варшавы, піша газета, бо не першы тыдзень вядома, што выбары ў Беларусі не маюць нічога супольнага з дэмакратыяй. Аднак урад пра гэта гучна не казаў, піша выданне. Больш за тое, Варшава падтрымлівала з ім стасункі, прызнаючы, што ён гарантуе захаванне незалежнасці Беларусі ад імперскіх памкненняў Масквы.

Стаўленне змянілася напярэдадні прыезду амерыканскага чыноўніка. Польскія ўлады вырашылі, што гвалт пры разгоне пратэстаў, не дазваляе прызнаць Лукашэнку законным кіраўніком краіны. Асабліва цяпер, калі ў Беларусі выйшлі тысячы чалавек на вуліцы. Для беларусаў Польшчы зʼяўляецца прыкладам трансфармацыі з камуністычнай дыктатуры ды рынкавай дэмакратыі, піша выданне.

Падобныя крокі зрабілі таксама ўлады Літвы, Латвіі ды Эстоніі. У сваю чаргу Еўразвяз не пайшоў так далёка. Краіны ЕЗ пагадзіліся толькі на ўвядзенне санкцыі ў дачыненні да людзей, звязаных з беларускім рэжымам.

У адказ беларускі кіраўнік пазваніў да Пуціна з просьбай аб дапамозе, піша газета.

юл