Паводле яго, беларускія справы ідуць у бок змен, але гэта не азначае, што Лукашэнка сыйдзе па добраму. Праблемай грамадства, паводле прафесара, з’яўляецца адсутнасць лідараў, піша GW.
-Гэта не могуць быць людзі, якія самыя сябе высоўваюць, гэта павінны быць тыя, хто мае за сабой нейкія структуры, падтрымку сацыяльных груп, аўтарытэтаў. Несумненна, у Беларусі ёсць такія аўтарытэты. 26 гадоў таму такімі людзьмі былі Лукашэнка, Шушкевіч. Цяпер іх напэўна дзясяткі, але я іх не ведаю. Усё ж я ўяўляю, як яны ў пэўным моманце выступяць ад імя грамадства.
Адам Ротфэльд кажа, што для Лукашэнкі гэта пытанне не столькі пра выжыванне, але ў прынцыпе пытанне жыцця. У выпадку яго адхілення, незалежна ад спосабу, для яго ўзнікае пытанне: што далей.
-Няма дзяржаваў у свеце, якія прынялі б Лукашэнку як жаданага госця і далі б прытулак. Разам з Расіяй. Я не выключаю, што ў выніку ён папросіць Расію аб прытулку, але калі яна на гэта пагодзіцца, то з вялікай стрыманасцю і нежаданнем. Яго адносіны з Пуціным кепскія. Я памятаю выказванне Пуціна, што ён не дазволіць, каб беларуская муха села на расійскую катлету, – гаворыць былы міністр замежных спраў Польшчы, прафесар Адам Даніэль Ротфэльд.
ав