Беларуская Служба

Паўтарыць выбары!

20.08.2020 14:02
Еўрапейскі Звяз адмовіўся прызнаваць вынікі выбараў прэзідэнта ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/YAUHEN YERCHAK Dostawca: PAP/EPA

Пра падзеі ў Беларусі піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Пасля звароту лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі Звяз адмовіўся прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Людзі ў Беларусі хочуць зменаў, і хочуць, каб яны наступілі цяпер. Мы ўражаныя іх адвагай! Гэтыя словы старшыні Еўрапейскай Камісіі Уршулі фон дэр Ляен прагучалі падчас спецыяльнага саміту ЕЗ, прысвечанага Беларусі, піша выданне. Вынікам саміту стала непрызнанне беларускіх выбараў. Выбары павінны быць паўтораныя, заявілі прадстаўнікі Вышэградскай групы. ЕЗ заклікаў беларускія ўлады ды палітычнага дыялогу і спыненне гвалту.

Гэтыя заклікі еўрапейскіх краін беларускі бок праігнараваў, піша газета. Лукашэнка параіў Еўропе заняцца пратэстамі «жоўтых камізэлек» ды не ўмешвацца ў справы Беларусі. Таксама абураўся тым, што адбываецца ў Гродне. Выданне зазначае, што Лукашэнка паабяцаў задушыць пратэст і абураўся, што ў Горадзе вісяць польскія сцягі. Лукашэнка загадаў сілавым структурам перакрыць беларускую мяжу на Захадзе, адкуль паводле ягоных словаў у Беларусь паступаюць грошы і зброя.

Выданне піша, што Лукашэнку абурыў падыход гарадзенскіх уладаў, якія прынеслі прабачэнне за збіццё ды арышты людзей, вызвалілі затрыманых, дазволілі апазіцыі маніфеставаць у цэнтры гораду, а мясцовыя СМІ паказваюць падзеі ў жывым эфіры.

У адказ на гэта ўлады перакідваюць войскі на заходнюю мяжу. Там маюцца адбыцца вайсковыя манеўры. У Мінску Лукашэнка загадаў спыніць непарадкі. Нягледзячы на пагрозы, беларусы працягваюць выходзіць на вуліцы гарадоў пратэставаць супраць сфальшавання выбараў ды міліцэйскага гвалту, піша газета.

юл