Беларуская Служба

Еўразвяз супраць расійскага ўварвання ў Беларусь

20.08.2020 13:25
Беларускія пратэсты зусім ня маюць геапалітычны характар, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/POOL / OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Лідары Еўрапейскага звязу выступілі са зваротам да беларускіх уладаў. ЕЗ заклікаў Мінск пачаць дыялог з апазіцыяй. Лукашэнка праігнараваў Еўропу ды зноў узяўся за старое – за рэпрэсіі, піша газета.

Еўразвяз лічыць, што беларускія пратэсты ня маюць геапалітычнага характару, гэта ўнутраная справа Беларусі, заявіў старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль. Выданне піша, што ў Еўропе ў першую чаргу не хацелі б, каб адбылася вайсковае ўварванне Расіі ў Беларусь. Менавіта таму Брусель не прапануе Беларусі ўзмацненне супрацоўніцтва, а толькі кажа пра персанальныя санкцыі ды заклікае да дыялогу.

Гэтую пазіцыю старшыня ЕЗ прадставіў у размове з Уладзімірам Пуціным. Крэмль заявіў, што пачуў Еўропу ды не збіраецца ўводзіць войскі. Бакі абмяркоўвалі таксама шляхі выхаду з крызісу. Еўразвяз прапануе вырашэнне пры пасярэдніцтве АБСЕ.

Таксама Еўразвяз гаворыць пакуль пра абмежаваныя санкцыі. Ідзецца пра забарону ўезду ў ЕЗ для асобаў замешаных у разгоны дэманстрантаў. Гэтыя людзі і так рэдка бываюць на Захадзе, зазначае выданне. Еўропа пакуль не бярэ пад увагу істотныя эканамічныя санкцыі. Брусель не хоча рабіць тое, што ўдарыла б па звычайным беларусам. Таксама прапанаваная дапамога – 53 мільёны еўра, з чаго 50 мільёнаў на барацьбу з эпідэміяй, – гэта больш чым стрымана, піша выданне.

Гледзячы на гэтую стрыманасць, Лукашэнка адразу адрынуў адзін з галоўных пастулатаў Еўразвязу – дыялог з апазіцыяй, польская піша газета.

юл