Беларуская Служба

Лукашэнка на прыцэльніку Еўропы

20.08.2020 15:32
Санкцыі застаюцца галоўным інструментам ЕЗ у адносінах з рэжымам Лукашэнкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ANDREI STASEVICH / BELTA / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Гэта галоўная выснова з учорашняга саміту ЕЗ, на якім абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Увядзенне санкцый падтрымалі ўсе краіны чальцы Еўразвяза. Што да характары санкцый згоды ўжо не было.

Еўразвяз дамовіўся, што санкцыі ўвядуць у дачыненні тых чыноўнікаў лукашэнкаўскага рэжыму, якія бралі ўдзел у фальшаванні выбараў ды адказвалі за рэпрэсіі ў дачыненні да пратэстоўцаў, піша выданне. Што да таго, калі будуць адмененыя санкцыі згоды няма.

Адныя краіны прапануюць узалежніць гэта ад правядзення новых выбараў. Іншыя – не. Апроч таго Еўразвяз прыняў рашэнне пра выдзяленне 53 мільёнаў еўра дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Са свайго боку Варшава заявіла, што спросціць уезд для беларусаў у Польшчу.

юл