Беларуская Служба

Беларусь перажывае «Кавідную рэвалюцыю»

21.08.2020 11:22
У 80% галасоў, якія намаляваў сабе Аляксандр Лукашэнка па выніках выбараў у Беларусі не паверыў ніхто.
Na Białorusi od 9 sierpnia trwają protesty po sfałszowanych wyborach prezydenckich
Na Białorusi od 9 sierpnia trwają protesty po sfałszowanych wyborach prezydenckichPAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Асновы лукашэнкаўскай сістэмы ўлады ралагаліся апошнія 12 гадоў. Каб усё пачало валіцца, не хапала штуршка. Ён адбыўся, піша Dziennik Gazeta Prawna.

У 80% галасоў, якія намаляваў сабе Аляксандр Лукашэнка па выніках выбараў у Беларусі не паверыў ніхто. Ні мінскія студэнты, ні працоўныя гігантаў беларускай прамысловасці. Не паверылі ні сталіца, ні правінцыя. І тут Беларусь прачнулася...

Адным з дэтанатараў стала эпідэмія каранавіруса, а дакладней тое, як кіраўнік дзяржавы ставіўся да гэтай праблемы і публічна рэагаваў на яе. Аляксандр Лукашэнка падчас пандэмія рэгулярна даваў камічная ці трагікамічныя рады, як трэба змагацца з Covid-19%: ездзіць на трактары, дыхаць дымам і гэта далёка не поўны спіс той лухты, якае няспынна неслася з вуснай «беларускага кормчага». Калі дзяржаўная прапаганда тэражавала «парады» Лукашэнкі, беларусы хварэлі і паміралі ад кранавіруса. Дзяржава працягвала іх падманваць, тоячы сапраўдны маштаб трагедыі. Эпідэмія спрычынілася да таго, што самі Беларусы парадзілі альтэрнатыву рэжыму.

Лагодных і да нядаўняга часу памяркоўных беларусаў стала раз'юшыла правядзенне так званых выбараў. Вертыкаль дзяржаўнага апарату зняважыла і абразіла мільёны беларусаў, а тыя ўжо не змаглі прамаўчаць.

Цяпер нікому невядома, чым закончыцца «беларускі жнівень». Магчыма пратэсты згаснуць, а магчыма вертыкаль расколецца а дамовіцца з апазіцыя, а Лукашэнка ўцячэ ў Растоў. Гледзячы на заявы міністры абароны Беларусі, магчыма Лукашэнка рыхтуецца заліць Беларусь крывёю. Мноства розных сцэнароў ляжаць на столе. Як яно будзе – невядома.

Аднак адно ўжо вядома напэўна – 9 жніўня лукашэнкаўская Беларусь знікла, яе больш няма. Пра змены ў Беларусі пісаў Dziennik Gazeta Prawna.

эж