Людзі зразумелі важнасць свабоды, вяршэнства закона. Дыктатарскі рэжым, які ўсталяваўся ў краіне цягам 26 год стаў проста архаічным. Пачаўся працэс перамен, кажа палітолаг.
Беларусь заставалася адной з апошніх былых савецкіх рэспублік, дзе не адбылася змена ўлады пасля распаду СССР. Лукашэнка, які перамог на адзіных выбарах, у краіне так перафарматаваў уладу, каб яна заставалася ў руках былой савецкай партыйнай ды сілавой наменклатуры. Сваё кіраванне ён зрабіў працягам той сістэмы.
Сёлета, здавалася, што ён спакойна перабярэцца на наступныя 5 гадоў, бо грамадства было ў апатыі. Аднак выбарчая кампанія разварушыла людзей, вось ужо другі тыдзень, яны выходзяць пратэставаць супраць Лукашэнкі.
Што гэта за змены як далёка яны зойдуць? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з кіраўніком Цэнтру палітычных навук «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл