Асноўнай тэмай выбарчай кампаніі будуць амерыканскія каштоўнасці.
Рэспубліканцы імкнуцца адказаць на абвінавачанні дэмакратаў у адрас прэзідэнта Дональда Трампа і прадставіць сваю партыю як разнастайную групу.
Старэйшы сын прэзідэнта Дональд Трамп-малодшы жорстка раскрытыкаваў дэмакратаў.
- Гэтым разам другая партыя атакуе прынцыпы, на якіх была заснавана наша дзяржава: свабода думкі, слова, рэлігіі і вяршэнства закона.
Ён абвінаваціў Джо Байдэна ў прыняцці радыкальных патрабаванняў левых, а прапанаваная ім эканамічная палітыка «знішчыць працоўных мужчын і жанчын».
Сенатар з Паўднёвай Караліны чарнаскуры Цім Скот папярэдзіў, што Байдэн «мае намер правесці культурную рэвалюцыю», якая Амерыку ў сацыялістычную ўтопію. Гісторыя вучыць нас, што гэты шлях вядзе толькі да болю і галечы, сказаў ён.
Дэлегаты рэспубліканскай партыі аднагалосна абралі Трампа кандыдатам ад партыі на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.
Выбары амерыканскага прэзідэнта пройдуць 3 лістапада. Трамп, які балатуецца ў другі раз, сутыкнецца з Байдэнам, які паводле большасці апытанняў мае некалькі адсоткаў перавагі над канкурэнтам.
юл