Не важна, як усё скончыцца: ці краіна заліецца крывёю, ці ажыццявіцца папулярны народны лозунг «Лукашэнка ў ж..., Беларусь у Еўропу!».
Далягляд народнай міфалогіі сягае нашмат далей за палітычныя крызы ці часовыя поспехі. Гэта застаецца ў свядомасці народу, а не чарговыя забастоўкі ці разгоны, піша выданне.
Пры гэтым зазначае газета, толькі ў казках бывае так, што гэты шлях роўны і прамы. Трэба падрыхтавацца на цяжкасці, але не губляць галоўны скарб бунтаўнікоў – надзею.
Калі б сабраным пад брамай бастуючай карабельні, нехта распавёў пра тое, што здарыцца 40 год пазней, шмат, хто палічыў бы яго камуністычным правакатарам.
Сёння з такой самай верай у будучыню беларусы спяваюць «Разбуры турмы муры», даўно памерлага Качмарскага, які быў бардам польскай надзеі, піша выданне.
Беларусам спрыяе ўвесь свет, уся Еўропа, пра якую яны мараць. Падтрымлівае іх Польшча, Літва, нават Украіна. Еўразвяз прызначыў мільёны еўра на дапамогу маладой беларускай дэмакратыі.
Цяпер, піша выданне, самае галоўнае зняць з сябе вядомы «усходнееўрапейскі праклён», які кажа пра тое, што людзі заўсёды імкнуліся да свабоды, але кожны раз шалелі з радасці, калі яе гублялі
юл