Але пакуль, Масква вырашыла ташчыць. Адносіны Крамля да Лукашэнкі аналізуе Вацлаў Радзівіновіч з выдання «Gazeta Wyborcza».
Тое, што Расія «за» Лукашэнку з'яўляецца для дыктатара неацэннай падтрымкай. Сілавікі атрымліваюць з Масквы сігнал, што Крэмль робіць стаўку на «бацьку» і таму яшчэ рана яго пакідаць і ставаць на бок збунтаванага народу.
Лукашэнка скардзіцца, што пандэмія каранавіруса і пратэсты вельмі дорага абыходзяцца краіне. Неабходная «рэструктурызацыя» замежнай запазычанасці, – заяўляе Лукашэнка. «Рэструктурызаваць» для Расіі азначае адмовіцца ад патрабавання ад Беларусі 8 мільядраў долараў, і магчыма таксама для Кітая азначае страту 3 мільярдаў долараў, бо Захад не пойдзе на руку жорсткаму дыктатару.
Аднак Расія, якая за апошнія 20 гадоў запампавала ў Беларусь 100 мільярдаў долараў, больш не можа сабе дазволіць укладаць чарговыя мільярды.
Да таго ж, падтрымка «апошняга дыктатара Еўропы» наносіць шкоду і так не найлепшму іміджу пуцінскай Расіі, адкладае чаканую Масквой адмену санкцыяў, накладзеных за Украіну і нясе пагрозу увядзення новых санкцыяў, піша публіцыст «Gazeta Wyborcza» Вацлаў Радзівіновіч.
яс