Беларуская Служба

Павал Латушка: Няма вяртання да таго, што было

31.08.2020 12:33
«Няма вяртання да таго, што было», – гаворыць у інтэв’ю «Gazeta Wyborcza» Павал Латушка.
, 30  2020
Мінск, 30 жніўня 2020 году PAP/EPA/STRINGER

«Гэта ўжо не так, што беларусам не падабаецца ўлада, але яны думаюць, што нічога з гэтым не могуць зрабіць. Сёння яны перакананыя, што ўлада кепская, і яны гатовыя змагацца за перамены», – гаворыць чалец Каардынацыйнай рады і былы амбасадар Беларусі ў Польшчы.

На пытанне, чаму Латушка перайшоў у апазіцыю да Лукашэнкі, былы дымламат кажа, што будучы міністрам культуры, дыпламатам, гуманістам, ён не мог пагадзіцца на парушэнне правоў чалавека, арышты, біццё і гэтак далей. «У мне гэта збіралася гадамі, але прыйшоў крытычны момант», – гаворыць Латушка.

У размове Павал Латушка кажа, што сілавікі сапраўды з’яўляюцца апораю для Лукашэнкі. Аднак, гэты апарат не з’яўляецца маналітным. «Функцыянеры ў прыватных размовах пытаюць пра гарантыі. Яны баяцца, што ў выпадку змен будуць прыцягнутыя да адказнасці. Чыноўнікі, колькасць якіх празмерная, баяцца страціць працу. Гэта дзве сур’ёзныя праблемы, над якімі трэба задумацца: як пераканаць, што функцыянеры, якія не здзейснілі злачынства, не будуць асуджаныя», – сказаў Латушка.

У размове з выданнем Павел Латушка гаварыў пра замежны ўплыў, які ідзе з двух бакоў. Тыя, хто за перамены, слухаюць Еўразвяз, беручы пад увагу тое, што кажа Расія. Яны аднак разумеюць, што Масква мае большы ўплыў на беларускія справы. Тыя, хто на боку ўлады, слухаюць толькі Маскву. І гэта іх узмацняе, дае больш сілы і энергіі, каб заставацца на сваёй пазіцыі – гаварыў у інтэрв'ю «Gazeta Wyborcza» Павал Латушка.

ав