Кіраўнік беларускага каталіцкага касьцёлу, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч не змог учора вярнуцца з Польшчы дадому ў Беларусь. Яго не ўпусцілі на радзіму беларускія памежнікі, не патлумачыўшы прычын свайго рашэння. Сiтуацыя скандальная, тым больш, што ў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча беларускае грамадзянства.
«Я не здзяйсняў ніякага злачынства», – гаворыць у размове з нашым карэспандэнтам арцыбіскуп і зазначае, што не разумее, чаму яго не ўпускаюць на радзіму. Ён кажа, што калі яго і пазбавяць грамадзянства Беларусі, то «застануся без грамадзянства». З іерархам размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл