Беларуская Служба

Павал Усаў: Неадэкватнасць уладаў ужо не спыніць

02.09.2020 14:36
Пратэсту студэнтаў Лукашэнка баяўся больш за ўсё, пужаючы студэнтаў, што тых, хто ўдзельнічае ў пратэстах, будуць забіраць у войска.
Аўдыё
  • Неадэкватнасць уладаў ужо не спыніць
 ,  01.09.2020
Хапун студэнтаў, Мінск 01.09.2020 PAP/EPA/STRINGER

Пратэсту студэнтаў Лукашэнка баяўся больш за ўсё, пужаючы студэнтаў, што тых, хто ўдзельнічае ў пратэстах, будуць забіраць у войска – гаворыць палітолаг Павал Усаў:

- Нягледзячы на гэта, студэнты мінскіх ВНУ прынялі эстафету пратэстаў, што для ўладаў таксама з’яўляецца небяспечным. Думаю, што ўлады могуць зачыніць нават цэлыя факультэты найбольш актыўных універсітэтаў, як калісьці ў Гродне зачынілі гістфак. Я думаю, што неадэкватнасць улады дасягнула такой ступені, што наўрад ці яго прымусіць спыніцца міжнародная думка, ці крытыка ўнутры краіны. Думаю, што на Лукашэнку гэта не дзейнічае, тым больш, што ён усё больш абапіраецца на расійскую падтрымку.

У далучаным гукавым файле каментар да забароны ўезду мітрапаліту Кандрусевічу і да стварэння новай партыі Віктара Бабарыкі.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка