Беларуская Служба

Ветэраны пікетавалі польскае консульства ў Гродне (ФОТА)

02.09.2020 16:20
Прыхільнікі Лукашэнкі патрабавалі, каб Польшча не адсякала Гродзенскую вобласць ад Беларусі.
.
..

а вуліцу Будзёнага ў Гродне выйшла каля двух дзясяткаў ветэранаў, якія зладзілі побач з консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне пікет. Іх асноўнае патрабаванне, каб палякі адумаліся і не спрабавалі адарваць Гродна ад Беларусі.

З пікетоўцамі размаўляў сакратар Галоўнага праўлення Саюза палякаў Анджэй Пісальнік. Ён імкнуўся патлумачыць сабраўшымся, што і ў польскім грамадстве ёсць не вельмі прыстойныя людзі, якія распаўсюджваюць правакацыйныя погляды.

Але, маўляў, і ўрад Польшчы, і іншыя сур'ёзныя ўстановы дыстанцыяваліся ад распаўсюджаных у Інтэрнэце правакацыйных лозунгаў і заявілі, што Польшча рашуча падтрымлівае непарушнасць беларускіх межаў і асуджае спробы парушэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Аднак мітэнгоўцы не верылі яму і крычалі: «Вораг не пройдзе!», «No passaran!», спявалі песні кшталту «Была бы страна родная...».

Пікет працягваўся каля 40 хвілін і ветэраны разышліся. З польскага консульства да іх ніхто не выйшаў, нават ахоўнік.

Алесь Завіноўскі

фота: Саюз палякаў Беларусі