Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі не пагражае Польшчы

03.09.2020 14:00
Пра гэта распавёў польскі міністр абароны Марыюш Блашчак у інтэрвʼю газеце «Super Express».
    .  .
Мініст абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Ілюстрацыйны здымак.PAP/Radek Pietruszka

У той жа час ён адзначыў, што трэба быць гатовым да розных сцэнароў.

Міністр абароны пракаментаваў пратэсты, што працягваюцца ў Беларусі. На пытанне, якую ролю ён бачыць для Польшчы ў гэтай сітуацыі, адказаў, што пасрэдніцтва і дапамога.

«Менавіта такая канцэпцыя была прынята польскім урадам. Польшча разам з краінамі Балтыі прапанавала пасрэдніцтва, таму што мы зʼяўляемся прыкладам мірнай палітычнай трансфармацыі. Мы хочам падзяліцца сваім вопытам», – сказаў Блашчак.

Міністр падкрэсліў, што ўрад падтрымлівае дэмакратычную ўладу і суверэнітэт Беларусі, але рашэнне крызісу, з якім цяпер змагаецца краіна, магчымае толькі ў самой Беларусі. «Больш за тое, неабходна спыніць выкарыстанне рэжымам рэпрэсіяў, вызваліць палітвязняў і дазволіць апазіцыянерам вярнуцца з-за мяжы», – адзначыў кіраўнік польскага Міністэрства абароны.

Саноўнік дадаў, што гэта працэс, і Польшча хоча ў ім прысутнічаць. На пытанне пра абвінавачванні Лукашэнкі, што «Польшча імкнецца захапіць Гродзенскую вобласць, а ў горадзе Быдгашч будзе дзейнічаць каардынацыйны цэнтр па барацьбе з суверэнітэтам», ён адказаў, што рашуча выступае супраць такіх тэз, паколькі яны «проста не адпавядаюць рэчаіснасці і разлічаны на ўнутранае выкарыстанне ўладай, што сабралася вакол дзейнага кіраўніка».

«Мы з аналагічнай увагай назіраем за ваеннымі вучэннямі і манеўрамі, а таксама за сілавымі дзеяннямі рэжыму», – дадаў Блашчак. У цяперашні час яны не ўяўляюць пагрозы для Польшчы. Аднак Польшча рыхтуецца да розных сцэнароў «, – сказаў міністр.

юл