Беларуская Служба

Лукашэнка слабы, Масква можа прымусіць яго падпісаць дарожныя мапы інтэграцыі

04.09.2020 15:22
Візіт прэм’ер-міністра Расіі ў Беларусь – гэта інвентарызацыя маёмасці – паглядзець, што прыдбаць у першую чаргу, што ў другую.
Аўдыё
  • Андрэй Фёдараў: Візіт Мішусціна- гэта інвентарызацыя маёмасці
.     -
А. Лукашэнка размаўляе з расійскім прэм'ер-міністрам PAP/EPA/ALEXANDER ASTAFYEV / GOVERNMENTAL PRESS SERVICE / SPUTNIK POOL

Чацвёрты тыдзень у Беларусі ладзяцца масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Надоечы ў пратэстную хвалю ўліліся беларускія студэнты, на бліжэйшую нядзелю заяўленыя вялікія дэманстрацыі ў розных гарадах краіны.

Пратэсты накіраваныя перш за ўсё супраць аднаго чалавека – Аляксандра Лукашэнкі, які яшчэ больш раз’юшыў грамадства, калі першыя дэманстрацыі былі вельмі жорстка разагнаныя, калі сілавікі ўчынілі беспрэцэдэнтны гвалт супраць пратэстоўцаў, а нават выпадковых прахожых.

Разумеючы, што ў адзіноце ён можа не пратрымацца, Лукашэнка шукае падтрымкі за ўсходняй мяжой. На гэтым тыдні Маскву наведаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, у Мінск злятаў расійскі прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін, а ў пятніцу адбываецца візіт у Расію міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, які сустракаецца са сваім візаві Сяргеем Шайгу.

Мы запыталі палітолага Андрэя Фёдарава, якія важнейшыя тэмы могуць закранацца падчас дадзеных перамоваў.

- Першае, што прыходзіць на думку – стварэнне расійскай ваеннай базы. Яна была адкладзена некалькі гадоў таму, але ў сённяшніх абставінах гэта цалкам магчымы варыянт падзей. Хоць Пяскоў некалькі дзён таму гэта абвяргаў, але ягоным словам наўрад ці можна верыць. Масква аказвае беларускаму кіраўніку падтрымку, прынамсі вербальную, але, калі ўзнікне неабходнасць, акажа таксама і вайсковую. А ўчарашні візіт прэм’ер-міністра Расіі ў Беларусь – гэта інвентарызацыя маёмасці – паглядзець, што тут робіцца, што прыдбаць у першую чаргу, што ў другую, і прымусіць да падпісання дарожных мапаў інтэграцыі.

Акрамя падтрымкі Расіі, Лукашэнка стараецца таксама забяспечыць сабе поўную лаяльнасць з боку сілавых структур. Ён правёў кадравыя змены, у выніку якіх важнейшыя дзяржаўныя пасады займаюць цяпер выхадцы са спецслужбаў.

Поўная гутарка – у далучаным гукавым файле

Слухайце аўдыё

нг