Якую ролю можа адыграць Польшча ў развязанні гэтага крызісу. Пра гэта Польскаму радыё распавёў віцэ-міністр Замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.
- Сітуацыя ў Беларусі вельмі дынамічная. Мы імкнемся адказваць на тое, што адбываецца ў нашага суседа, у нашых межаў. Мы бачым жывую рэакцыю грамадства, якое дамагаецца зменаў, агучвае сваю незадаволенасць палітычнай ды эканамічнай сітуацыяй. Мы, як суседняя дзяржава, ня можа не рэагаваць на такую актыўнасць грамадства. На жаль, мы назіралі за тым, як сілавыя структуры гвалтам дзейнічалі з людзьмі. Мы хацелі бы прадставіць дапамогу ды апеку для людзей, якія хацелі б выехаць з Беларусі, баючыся за сваю жыццё і здароўе. Таму прэмʼер-міністр агучыў пяціпунктавы план для Беларусі. Гэта часткова працяг існуючых праграмаў дапамогі, як напрыклад шматгадовая падтрымка для незалежных беларускіх СМІ. Польшча таксама падтрымлівае развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Гэта базавыя каштоўнасці для Польшчы, Еўропы ды міжнароднай супольнасці.
Літва пачала прымаць беларусаў па гуманітарных прычынах, якую пазіцыю займае Польшча?
- Мы ведаем, што ў цяперашніх умовах рэалізаваныя праграмы недастатковыя. Адсюль – наступныя крокі. Мы гатовыя аказваць падтрымку для рэпрэсаваных асобаў. Пры чым, мы не заахвочваем беларусаў, каб яны зʼязджалі са сваёй краіны. Асабліва, калі яны хочуць там жыць і працаваць для сваёй сям’і ды Бацькаўшчыны. Мэта нашых дзеянняў – прапанова дапамогі ды падтрымкі ў выпадку пагаршэння. Наш пасыл у тым, калі нешта кепскага з вамі станецца, памятайце, што ў Вас ёсць сусед, які працягне руку дапамогі. Адсюль візавыя спрашчэнні ды візы па гуманітарных прычынах. Нашы консульствы адчыненыя, як і візавыя пункты. Гэтая дапамога для тых, хто патрабуе падтрымкі па палітычных прычынах. Іх справы будуць прымаць у рэжыме спрыяння ў консульствах. Візы будуць выдавацца як мага хутчэй у з вязку з пагрозамі ды небяспекай для іх.
Апроч таго, у Польшчы шпіталі гатовыя аказаць дапамогу беларусам, што пацярпелі па палітычных прычынах.
- Польскія шпіталі адчыненыя для людзей, якія сталі ахвярамі гвалту з боку сілавых структур у Беларусі. Некалькі чалавек ужо цяпер лечацца ў польскіх шпіталях. Некалькі соцень чалавек звярнуліся з просьбай аб прадстаўленні ім гуманітарнай візы. Гэтая лічба расце. Тут варта памятаць, што з года ў год Польшча выдавала беларусаў сотні тысяч віз. Мы былі адкрытыя на патрэбы і жаданне беларускага грамадства паездак у Польшчу. Сярод усіх краін ЕЗ на Польшчу прападала 50% усіх выдадзеных віз. Гэта прыкладна 300-400 тысяч віз у год. Таму цяпер вялікая колькасць беларусаў мае візы і магчымасць прыезду. У звязку з эпідэміяй, гэтыя людзі павінны будуць прайсці каранцін пасля прыезду ў Польшчы. Межы нашыя адкрытыя, гуманітарная дапамога аказваецца. За апошнія месяцы, мы адправілі ў Беларусь гуманітарныя грузы з медычным абсталяваннем ды лекамі, каб дапамагчы беларускаму народу.
Ці Польшча гатова на горшы сцэнар, калі рэпрэсіі будуць нарастаць і пачнецца хваля ўцекачоў з Беларусі?
- Мы маем падрыхтаваныя розныя сцэнары. Агучаны сцэнар быў бы для нас найгоршы. Таму мы так рэагавалі пасля выбараў: Польшча, Еўразвяз, – каб спынілася хваля рэпрэсіяў ды гвалту. Здаецца мне, што наша пазіцыя паўплывала, хаця найбольшае значэнне мела пазіцыя беларускага народа. Рэжым у Мінску напалохаў маштаб пратэстаў, таму яны зменшылі гвалт. Для нас першачарговай задачай было спыненне гвалту. Апроч таго мы заахвочвалі беларускія ўлады, каб яны пачалі дыялог са сваім грамадствам. Гісторыя паказвае, што ніякая ўлада не ўстане існаваць без падтрымкі і дыялогу з грамадствам. Беларусь – гэта дзяржава беларусаў, а не Лукашэнкі. Яго выбралі 26 год таму, але грамадства вырашае, каго хоча бачыць кіраўніком. Калі беларусы хочуць іншага прэзідэнта, маюць на гэта поўнае права. Беларусь заслугоўвае на тое, каб сама вырашаць свой лёс, не могуць гэта рабіць ані Польшча, ані Еўразвяз, ані Расія, ані ўзурпатары ўлады.
Санкцыі – гэта не самамэта, а магчымасць данесці да ўладаў у Беларусі, што
- У сітуацыі інтэнсіфікацыі рэпрэсіяў мы будзем востра рэагаваць. Ня толькі мы, але і Еўразвяз. Рашэнне пра індывідуальныя санкцыі, якое прыняў ЕЗ, у тым ліку па ініцыятыве Польшчы, – гэта толькі пачатак. Санкцыі не самамэта, не прыемнасць для нас, а адказ фальсіфікацыі ды гвалт, якія выкарыстоўваліся свядома ўладамі ў Беларусі. Канкрэтныя асобы, якія гэтым займаліся, павінны сутыкнуцца з рашучай рэакцыяй міжнароднай супольнасці. Мы ведаем, што цяперашняя лічба далёка не поўная. Мы ведаем нашмат больш і спіс будзе нашмат даўжэйшы. Але мы даем шанец усім людзям, якія трымаюцца за Лукашэнкі, каб яны падумалі над тым, ці яны далей хочуць працаваць для такой улады і сутыкнуцца з рашучай рэакцыяй міжнароднай супольнасці. Гэта шанец для іх задумацца пра сваю будучыню і будучыню іх дзяржавы. Калі рэпрэсіі будуць узмацняцца, наша рэакцыя таксама будзе мацнейшай.
Пасярэдніцтва, як можа выглядаць з тым, хто ня хоча. Сёння ў чарговы раз Лукашэнка высунуў абвінавачанні ў бок Польшчы?
- Становішча Лукашэнкі для мяне незразумелае. Яшчэ некалькі месяцаў таму ён крычаў, што Беларусь мае права быць незалежнай краіне, і ня будзе паддавацца на ціск Масквы. Цяпер сваімі дзеяннямі Лукашэнка паставіў сябе на калені перад Пуціным ды просіць у яго падтрымкі, абрывае да яго тэлефоны. З нікім іншым Лукашэнка ня хоча гаварыць. Адзіным партнёрам для яго застаецца Пуцін. Расійскі лідар выкарыстоўвае дадзеную сітуацыю, а Лукашэнку давядзецца балюча заплаціць за гэтую дапамогу. Аплатай будзе суверэнітэт краіны. Такім чынам, з рэгіянальных амбіцыяў Лукашэнкі нічога не засталося. З лідара ён паставіў сябе ў вельмі прыніжальную пазіцыю. Усё па ўласнаму жаданню, трэба было толькі паслухаць сваё грамадства, заняць адкрытую пазіцыю ў адносінах з суседзямі, якія не маюць ніякіх кепскіх намераў, насуперак усім тым абвінавачванням, якія ён агучыў.
Няма пагрозы правакацыі з боку Лукашэнкі? Ён сагнаў войска пад польскую мяжу.
- Мы адсочваем гэтыя рухі ды аналізуем. Ня думаю, што ва ўмовах глыбокага ўнутранага крызісу Лукашэнка рашыўся б на агрэсію супраць НАТА. Што далей? Гэта псіхалагічная гульня, каб напалохаць сваіх грамадзянаў. Нічога з гэтага не атрымаецца, бо Лукашэнка ня мае інфармацыйнай манаполіі. Людзі маюць свой розум, свае каналы інфармацыі. Бачна, што ніхто ў Беларусі гэтыя абвінавачанні сурʼёзна не ўспрымае. Гэта сумная выява лідара, які меў такія глабальныя амбіцыі, а сёння мусіць бараніцца ад уласнага народу, бегаючы з аўтаматам. Беларусы больш ня хочуць яго ўлады. Найвышэйшы час падумаць, што варта сысці са сцэны з мінімальнай годнасцю.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч