Беларуская Служба

Сербія адмовіліся прымаць удзел у манеўрах «Славянскае братэрства 2020»

10.09.2020 19:19
 “Такія кампрамісныя хітрыкі дэманструе Вучыч”.
Аўдыё
  • Сербія можа адвярнуцца ад сваіх усходніх партнёраў, для таго каб палепшыць сваю пазіцыю ў рэгіёне
Сербскія войскі© EPA-EFE/DJORDJE SAVIC

Рашэнні сербскага ўраду, як лічыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, звязаныя з перамовамі Белграда і Вашынгтона ў справе Косава і ўсталяванні афіцыйных эканамічных адносін з гэтай рэспублікай.

-Вучыч (прэзідэнт Сербіі)ездзіць у Маскву на парад, а ў той час у Вашынгтоне маюць месца вельмі важкія перамовы наконт Косаўскай праблемы. І, нечакана, трэба прызнаць, адмова Белграду ўдзельнічаць у гэтых манёўрах Расей і Беларусі была заяўлена.

З іншага боку Сербія стараецца падтрымаць свае адносіны з партнёрамі на Ўсходзе, аднак мусіць лічыцца са сваімі суседзямі-чальцамі НАТА, якія не вельмі прыязна глядзяць на супрацу Белграда з Мінскам і Масквой. Спроба захаваць нейтральнасць у сувязі з сітуацыяй у Беларусі можа таксама абазначаць падрыхтоўку для больш цеснай супрацы з Еўразвязам і і спробай пазбегнуць ізаляцыі краіны на еўрапейскай палітычнай сцэне.

Беларускія падзеі маглі стаць вельмі выгаднай прычынай для таго, каб Сербія перайшла ў ролю назіральніка і палепшыла сваю пазіцыю ў рэгіёне, кажа Раман Якаўлеўскі.

Міністр абароны Сербіі Аляксандар Вулін сказаў, што «каб захаваць пазіцыі ваеннага нейтралітэту, пазбегнуць або хоць бы зменшыць наступствы ўзмоцненых нападаў на нашу краіну, нашу палітыку і эканоміку, урад Рэспублікі Сербія прыняў рашэнне спыніць усе вайсковыя вучэнні і ўсе мерапрыемствы з усімі без розніцы партнёрамі ў найбліжэйшыя шэсць месяцаў».

Слухайце аўдыё

аев