Беларуская Служба

Ціханоўская ўпэўненая, што пратэстаў рэжым не спыніць

11.09.2020 17:03
«Без мяне не было б пратэстаў, але без маіх суайчыннікаў не было б мяне».
Liderka białoruskiej opozycji Swiatłana Cichanouska
Liderka białoruskiej opozycji Swiatłana CichanouskaPAP/Maciej Kulczyński

Прэстыжная польская газета Rzeczpospolita публікуе інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай. Размову з ёй правёў галоўны рэдактар Багуслаў Хработа на Эканамічным форуме ў горным курорце Карпач. «На форуме вам уручылі ўзнагароду і прывіталі вас як новавыбранага прэзідэнта Беларусі. Што для вас асабіста і для Беларусі гэта значыць?», – запытаў журналіст.

«Для мяне гэта азначае, што мне людзі даверылі і ў мяне паверылі. Беларусы кажуць, што я для іх стала натхненнем, а насамрэч гэта яны мяне мабілізавалі ў імя перамен. Без мяне не было б пратэстаў, але без маіх суайчыннікаў не было б мяне. Мы – разам, мы – адно цэлае», – сказала Святлана Ціханоўская.

У размове Святлана сказала, што вельмі сумуе па радзіме, і калі толькі з’явіцца магчымасць, што ў Беларусі яна і яе дзеці будуць у бяспецы, то адразу ж вернецца. Палітык таксама ўпэўненая, што пратэсты ў Беларусі будуць працягвацца і што «людзі назад не адступяць». Магчыма, што форма пратэстаў зменіцца, бо «народ у нас крэатыўны», але пратэстаў напэўна рэжым не спыніць, лічыць Святлана Ціханоўская. А пра гэта паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс