X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Крэмль: Пазыка для Мінска - гэта не ўмяшанне ў справы Беларусі

15.09.2020 12:21
Пазыка выдзяляецца не Лукашэнку, але Беларусі - важнаму саюзніку Расіі, запэўніваў Дзмітрый Пяскоў.
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/KREMLIN HANDOUT

„Пазыка ў памеры  1,5 мільярда долараў, якую Расія выдзеліць Беларусі, не павінна разглядацца, як умяшанне Масквы ва ўнутраныя справы Беларусі”, - заявіў прэс-сакратар Крамля пасля перамоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў таксама словы Святланы Ціханоўскай наконт расійскіх крэдытаў, якія, паводле яе, выдзяляюцца не краіне, а самому Лукашэнку. Ён запэўніў, што пазыка выдзяляецца Беларусі - важнаму саюзніку Расіі.

Паводле прадстаўніка Крамля, частка новага крэдыту прызначана для рэфінансаванне ранейшых даўгоў Мінска. У канцы жніўня беларускія ўлады паведамілі, што вядуць перамовы з Расіяй аб рэфінансаванні запазычанасці ў памеры 1 млрд долараў ЗША,  нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.

Прэс-сакратар Пуціна назваў Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі і партнёрам прэзідэнта Расіі ў міжнародных адносінах. Ён падкрэсліў, што Расія аднолькава цэніць усіх грамадзянаў Беларусі - і тых, хто падтрымлівае Лукашэнку, і тых, хто яго не падтрымлівае.

Пяскоў таксама паведаміў, што Пуцін вітае ініцыятыву Лукашэнкі па рэфармаванні беларускай Канстытуцыі, чаго вынік павінен адпавядаць жаданням беларускага грамадства.

Апрача таго, Пяскоў запэўніў, што прэзідэнты не абмяркоўвалі ў Сочы пытання стварэння расійскіх ваенных баз у замен за падтрымку Масквы. У сваю чаргу, паводле Пяскова, абмяркоўвалася эканамічнае супрацоўніцтва паміж краінамі і пастаўкі энергетычнай сыравіны для Беларусі. Апрача таго, было вырашана, што размешчаны на мяжы рэзерв расійскіх сілавікоў будзе зьняты і адпраўлены ў месцы дысьлякацыі, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

аз