Беларуская Служба

Летам Лукашэнкі не будзе

22.10.2020 15:32
Такі прагноз агучыў у размове з штодзёнкай «Rzeczpospolita» дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Франак Вячорка.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/LISELOTTE SABROE DENMARK OUT Dostawca: PAP/EPA

Выданне піша, што Святлана Ціханоўская здабыла міжнароднае прызнанне, дзякуючы гэтаму апазіцыя атрымлівае сродкі на падтрымку рэпрэсаваных, гуманітарную дапамогу ды кантакты для новай Беларусі, распавёў апазіцыянер. Цяпер у планах Ціханоўскай наведанне ЗША і сустрэча з Кангрэсам.

У штабе Ціханоўскай працуе 14 чалавек, яшчэ 80 займаюцца дапамогай рэпрэсаваных, сацыялагічнымі даследаваннямі ды валанцёрствам, падзяліўся Вячорка. Ціханоўская дзейнічае сама, без падказак з Захаду. У Еўропе ды ЗША ніхто не планаваў рэвалюцыю ў Беларусі. Яна стала нечаканасцю для Захаду, дарэчы як і для Лукашэнкі, перакананы апазіцыянер.

Для Ціханоўскай ды апазіцыі цяпер галоўным не зʼяўляецца пытанне геапалітычнага выбару, а спыненне гвалту ды адстаўку Лукашэнкі. Ціханоўская яднае ўсіх, хто выбірае свабоду, сказаў Вячорка.

Дарадца Ціханоўскай зазначае, што галоўнае цяпер для Беларусі правесці новыя дэмакратычныя выбары прэзідэнта і парламента. Не прадбачвае ён і хуткай пераарыентацыі на Еўропу. Беларусы расчараваныя нерашучасцю ЕЗ. Больш прыхільна глядзяць на адносіны з суседзямі. Разрыву з Расіяй ня будзе.

Таксама Вячорка сумняецца ў здольнасці Расіі зрабіць рэвалюцыю без Ціханоўскай. Няма настолькі моцных прарасійскіх сілаў, хоць яны заўсёды ў Беларусі будуць.

Апазіцыянер прагназуе, што летам наступнага году Лукашэнка ня будзе ўжо кіраваць Беларуссю. Вясной будуць новыя выбары прэзідэнта і парламента. Неўзабаве Ціханоўская плануе вярнуцца ў Беларусь, піша газета.

юл