Ігар Лосік галадае ўжо 30 дзён. Суд не пагадзіўся выпусціць яго з-пад варты. Падчас учорашняй сустрэчы з адвакатам палітвязень перадаў ліст, у якім просіць не ўгаворваць яго спыніць галадоўку.
Палітолаг Павал Усаў кажа, што Ігар Лосік – гэта гераічная постаць, якая выбрала такую форму адказу на бяспраўе.
-Я паважаю яго мужнасць. Адначасова палітыка галадоўкі не прыводзіць да саступак з боку сістэмы. Нават думаю, што яго могуць пачаць прымусова карміць. Таксама сумнеўна, што ахвяра Ігара Лосіка памяняе падыход заходніх палітыкаў да ацэнкі сітуацыі ў Беларусі. Ігар Лосік – прыклад мужных людзей. Ён паказвае, што падпарадкоўвацца гэтай сістэме нельга і трэба змагацца да канца. Гэта можа быць натхняльным прыкладам для ўсіх, хто будзе змагацца ў будучым супраць гэтай сістэмы. Асабіста я падтрымліваю яго ахвярнасць, яго выбар. Трэба разумець, што толькі такой ахвярнасцю можна нейкім чынам прывесці краіну да зменаў і зламаць нечалавечую сістэму ў Беларусі.
У далучаным гукавым файле слухайце каментар да апраўданняў старшыні міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, а таксама да сустрэчы Лукашэнкі, а таксама яго сына Мікалая з расійскай журналісткай Наіляй Аскер-заде.
слухайце аўдыё