X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Ці сёлета Расія працягне крэдытаваць беларускі рэжым?

20.01.2021 17:43
Гэтае ды іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас адкрытага онлайн семінару для эканамістаў і журналістаў.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Tumisu/CC0 creative commons

Цэнтр сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus і расійская экспертная група «Еўрапейскі дыялог» ладзяць цыкл семінараў, прысвечаных адносінам Беларусі і Расіі. На апошняй сустрэчы эксперты размаўлялі пра дзяржаўны доўг Беларусі і ўплыў на яго з аднаго боку палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а з іншага – падтрымкі з боку Расіі.

Пра маштаб беларускага доўгу і яго структуру паведаміў Дзмітрый Крук – старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC і член Каардынацыйнага савета.

- На 1 снежня дзярждоўг складаў 36,2% ВУП. Гэта амаль 22 млрд. долараў, а з улікам дзяржгарантый і даўгоў мясцовых уладаў, доўг складае прыблізна 27 млрд. долараў – каля 46% ВУП. На першы погляд гэта не такая вялікая лічба, калі параўноўваць з іншымі краінамі, але ў выпадку Беларусі праблемай з'яўляецца па-першае тое, што дзярждоўг амаль цалкам сфармаваны ў замежнай валюце (каля 97%), а па-другое, ён дарагі. У праекце бюджэту на гэты год 11% усіх выдаткаў прызначаны на абслугоўванне дзярждоўга. Беларуская эканоміка ўжо даўно ў стагнацыі, і гэта не зменіцца, асабліва ва ўмовах палітычнага крызісу. Таму дзярждоўг зʼяўляецца і барʼерам для эканамічнага росту Беларусі, і адным з эканамічных выклікаў.

Як было сказана, маштаб беларускага доўга не вельмі вялікі на фоне іншых краін, дзе доўг часам перавышае і палову Валавага ўнутранага прадукту. Так што на пытанне, ці памер беларускага доўга дасягае ўжо крытычнага ўзроўню, эканамісты адказваюць, што яшчэ не, але ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі і санкцыямі, магчымасці пазычаць грошы ў міжнародных фінансавых устаноў, заходніх урадаў ды інвестараў практычна замарожаныя. Акрамя таго, дзеля абслугоўвання доўга неабходна мець шмат валюты, якой у дзяржавы не хапае.

Беларусь шукае валютныя сродкі паза межамі краіны. Нагадаем, падчас сустрэчы ў Сочы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пацін абяцаў Лукашэнку 1,5 млрд долараў крэдыту. Эканаміст, кіраўнік праекту «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін нагадаў, што частка гэтага крэдыту можа стаць разменнай манетай у беларуска-расійскіх адносінах.

- 500 мільёнаў Беларусь яшчэ не атрымала. Менавіта яны могуць стаць прадметам гандлю паміж Лукашэнкам ды Пуціным. Гаворка ідзе, канешне, пра кулуарны гандаль, да якога вонкавых назіральнікаў на пэўна не дапусцяць, таму не трэба спадзявацца, што мы атрымаем нейкія звесткі дзякуючы інсайдэрскім уцечкам інфармацыі. Яшчэ амаль 500 млн Беларусь плануе атрымаць з аблігацый. Гэтыя аблігацыі будуць, між іншым, размешчаныя на ўнутраным рынку, банкі іх выкупяць. Невядома, ці ўдасца размясціць аблігацыі на вонкавых рынках, паколькі Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі. У такіх умовах размясціць аблігацыі на знешніх рынках будзе цяжка.

Ці сёлета Расія працягне крэдытаваць беларускі рэжым? Меркаваннем Сяргея Аляксашанкі, былога намесніка міністра фінансаў Расіі, аднаго з заснавальнікаў Фонду Барыса Нямцова “За свабоду”, дапамога Беларусі не з’яўляецца вялікім цяжарам для Расіі, таму яна будзе працягвацца.

- Для Расіі падтрымка Беларусі або выдаткі на Крым, на Данбас – гэта выдаткі, якія не маюць вялікага значэння для бюджэту. Гэта абсалютна палітычныя выдаткі, якія Крэмль гатоў несці. Таму калі Пуцін і Лукашэнка дамовяцца, то фінансавая дапамога стане часткай гэтай дамоўленасці. На маю думку, у расійскім стаўленні да Беларусі пераважае пазіцыя міністра фінансаў Сілуанава – трымаць Беларусь на вельмі кароткім павадку і даваць мінімальныя грошы. Так што Расія будзе даваць роўна столькі, каб не наступіў крах беларускай эканомікі, і фінансавы рынак не рухнуў.

Дацэнт кафедры фінансавых рынкаў і фінансавага інжынерынгу расійскай Акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы Сяргей Хестанаў таксама кажа, што Расія хутчэй не рашыцца перастаць выдзяляць грошы рэжыму Лукашэнкі, але на сітуацыю можа аказаць уплыў змена ўлады ў Злучаных Штатах.

- Галоўнае пытанне – у ЗША. Вось-вось прыйдзе новая амерыканская адміністрацыя, адбудзецца фармаванне новых пазіцый адносна развіцця санкцыйнага працэсу. Некалькі месяцаў усе будуць сачыць за гэтым, у тым ліку Расія. Наўрад ці тады будуць прымацца нейкія рашэнні.

Расія застаецца адным з апошніх, калі не апошнім крэдыторам беларускіх уладаў.

Пытанне памеру беларускага дзяржаўнага доўга і магчымасці яго ўплыву на эканамічную сітуацыю Беларусі разглядалася падчас онлайн семінара «Беларуска-расійскі экспертны дыялог», зладжанага Цэнтрам сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus і расійскай экспертнай групай «Еўрапейскі дыялог» пры падтрымцы Інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе» у партнёрстве з Прэс-клубам.

 

нг