Беларуская Служба

Выведка Латвіі: У выпадку канфлікту Расіі з краінамі Балтыі, УС Беларусі будуць удзельнічаць у агрэсіі

07.04.2026 12:18
 Узброеныя сілы Беларусі ў першую чаргу арыентаваныя на абарону ўласнай тэрыторыі і не ўяўляюць непасрэднай пагрозы для Латвіі і НАТА. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.@modmilby

У выпадку ўзброенага канфлікту з краінамі Балтыі УС Беларусі будуць удзельнічаць у агрэсіі — затрымліваць праціўніка да разгортвання асноўных сіл Расіі. Такія высновы змяшчаюцца ў дакладзе выведкі Латвіі.

Паводле спецслужбаў Латвіі, Узброеныя сілы Беларусі ў першую чаргу арыентаваныя на абарону ўласнай тэрыторыі і не ўяўляюць непасрэднай пагрозы для Латвіі і НАТА. Аднак яны цесна інтэграваныя з расійскай арміяй і дзейнічаюць у інтарэсах Масквы.

Колькасць беларускага войска ацэньваецца прыкладна ў 50 тысяч чалавек. Значная частка тэхнікі — савецкая, пры гэтым многія адзінкі захоўваюцца на складах і могуць быць у дрэнным тэхнічным стане.

У дакладзе таксама адзначаецца, што апошнія гады падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў улічвае досвед Расіі ў вайне супраць Украіны. Асобная ўвага надаецца выкарыстанню беспілотнікаў і супрацьдзеянню ім.

iar/эж