Беларуская Служба

ЕС патрабуе ў канцэрнаў прадставіць тлумачэнні наконт факту спазнення паставак вакцыны

28.01.2021 14:08
У выніку скандалу з вакцынай пакутуе аўтарытэт Еўрапейскага Саюза.
Szczepionka firmy AstraZeneca
Szczepionka firmy AstraZenecaAscannio / Shutterstock.com

Еўрапейская камісія заявіла, што яна будзе кантраляваць вываз за мяжу Еўрасаюза вакцыну ад каранавіруса. Учора яна таксама звярнулася да кампаніі AstraZeneca з патрабаваннем прадставіць тлумачэнні наконт факту спазнення паставак – піша Dziennik Gazeta Prawna. І на гэтым прэсінг закончыўся. У Бруселю няма эфектыўных механізмаў націску на фармацэўтычныя кампаніі, а на практыцы ў яго нават праблемы з арганізацыяй сустрэчы з прадстаўнікамі канцэрнаў. Так адбываецца, нягледзячы на тое, што раней было заключана пагадненне фірмаў з грамадскім бокам – ён кампенсаваў кошт падрыхтоўкі вытворчасці вакцыны і гарантаваў яе набыццё. Гаворка ідзе пра каласальныя сродкі. Адна толькі AstraZeneca атрымала 1,2 млрд долараў ад амерыканскага ўраду і больш за 330 млн. еўра з ЕС.

Пад канец мінулага тыдня стала вядома, што AstraZeneca паставіць краінам ЕС значна менш вакцыны, чым прапісана ў кантракце (17 млн дозаў у лютым), у сваю чаргу Вялікабрытанія атрымае столькі, колькі і планавалася – 2 млн. у тыдзень. Дзеля справядлівасці трэба дадаць, што праблемы з пастаўкамі вакцыны згодна тэрміну назіраюцца таксама ў выпадку іншых канцэрнаў – Pfizer і Maderna.

У выніку скандалу з вакцынай пакутуе аўтарытэт Еўрапейскага Саюза. Члены ЕС згадзіліся, каб замаўляць прэпарат усім разам, бо дзякуючы гэтаму яны плацяць за прышчэпкі менш, чым іншыя кліенты. Але калі ЕС купіў вакцыну, а яна не прыехала, то злосць накіравалася ў напрамку Бруселю.

нг