Беларуская Служба

Уладзімір Кобец пра УНС: У адным месцы збярэцца вялікая колькасць крымінальных злачынцаў

10.02.2021 13:23
«11-12 лютага ў Мінску мы будзем назіраць унікальную з’яву. У адным месцы збярэцца вялікая колькасць людзей, якія фактычна адказваюць за здзяйсненне цяжкіх крымінальных злачынстваў».
Аўдыё
  • Каардынатар экспертнай сеткі ISANS Уладзімір Кобец звяртае ўвагу на злачынны характар заўтрашняга зборышча.
Ілюстрацыя Фота: sb.by

Сталіца Беларусі стракаціць нягеглымі чырвона-зялёнымі канструкцыямі. Знакавыя мясціны Мінска «памечаны» убогімі агітацыйнымі матэрыяламі, прысвечанымі Усебеларускаму народнаму сходу. 11-12 лютага ў Мінск з’едуцца рознакаліберныя прадстаўнікі вертыкалі Аляксандра Лукашэнкі.

Пачаткова, пад ціскам «старэйшага брата» з Крамля, Лукашэнка разлічваў прапхнуць праз Народны сход нейкую імітацыю рэфармаванне дзяржапарату, аднак з часам такая патрэба адпала. Зараз выглядае на тое, што VI Усебеларускі народны сход будзе пабляклай копіяй рытуальнага з’езду КПСС часоў брэжнеўскага застою. Каардынатар экспертнай сеткі ISANS Уладзімір Кобец звяртае ўвагу на злачынны характар заўтрашняга зборышча:

-11-12 лютага ў Мінску мы будзем назіраць унікальную з’яву. У адным месцы збярэцца вялікая колькасць крымінальнікаў. Людзей, якія фактычна адказваюць за здзяйсненне цяжкіх крымінальных злачынстваў. У Мінск звязуць функцыянераў рэжыму з усёй Беларусі, якія адказваюць за фальсіфікацыю вынікаў выбараў, за палітычна матываваныя звальненні, за бяспраўны судовы пераслед. Я лічу, што можна было б па перыметру ачапіць месца іх збору і амаль кожнаму, апроч тэхнічнага персаналу, начапіць кайданкі.

Лукашэнка імітую падтрымку грамадствам. Шоу адбываецца пры дапамозе сваіх памагатых – саўдзельнікаў злачынства. Іншай падтрымкі рэжым не мае.

Поўную гутарку з каардынатам экспертнай сеткі ISANS Уладзімірам Кобецам слухайце ў далучаным зверху гукавым файле!

эж