X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польшча дорага заплаціла за поспех Шарля дэ Голя

25.02.2021 14:48
«Я спадзяюся, што расяяне будуць у Берліне хутчэй за амерыканцаў», – прызнаўся дэ Голь савецкаму амбасадару ў Лондане Івану Майскаму.
Generał Charles de Gaulle
Generał Charles de Gaulle Imperial War Museum/Wikimedia/public domain

Магчыма, Польшча пазбегла бы 45 гадоў камунізму, калі б, як хацеў Чэрчыль, заходнія саюзнікі вызвалілі Варшаву. Але пад ціскам Масквы дэ Голь зрабіў усё, каб гэтага не адбылося, пішуць на старонках газеты Rzeczpospolita.

Французскі гісторык Анры-Крысціян Жыро на працягу дзесяці гадоў карпатлівай архіўнай працы напісаў манументальную манаграфію «Дэ Голь і камуністы», якая цалкам пераасэнсоўвае месца Свабоднай Францыі ў Антыгітлераўскай кааліцыі. Гісторык давёў, што з лістапада 1940 г. у Шарля дэ Голь утрымліваў сувязь з Іосіфам Сталінам, калі СССР яшчэ быў у саюзе з Трэцім Рэйхам.

У той час лідар Вольнай Францыі меў мала пераваг. Але ў вачах Масквы ён мог сыграць ключавую ролю ў перакананні прэзідэнта ЗША Франкліна Рузвельта адкрыць другі фронт як мага далей ад Савецкага Саюза – у Нармандыі. Гэта дало б час Чырвонай Арміі акупаваць Цэнтральную Еўропу, у тым ліку Берлін.

Уінстан Чэрчыль меў іншую канцэпцыю. Прызнаючы намеры Сталіна ў адрозненне ад Рузвельта, ён намагаўся распачаць наступ на Балканы і вызваліць Цэнтральную Еўропу, апярэдзіўшы Савецкую Армію. Дэ Голь не толькі перашкаджаў прэзідэнту ЗША ажыццявіць план Чэрчыля, але ў вырашальны момант летам 1944 г., калі сілы саюзнікаў на італьянскім фронце былі ў чатыры разы большымі, чым сілы ІІІ Рэйху, і дарога на Вену здавалася адкрытай, ён адклікаў французскія часткі і ўгаварыў Рузвельта правесці дэсант у Нармандыю.

«Я спадзяюся, што расяяне будуць у Берліне хутчэй за амерыканцаў», – прызнаўся дэ Голь савецкаму амбасадару ў Лондане Івану Майскаму.

Падтрымка Крамля была на вагу золата для французаў. Нягледзячы на ​​капітуляцыю ў 1940 г., Францыя далучылася да групы чатырох дзяржаў-пераможцаў, якія падзялілі Нямеччыну на чатыры акупацыйныя зоны, Францыя стала пастаянным чальцом Рады Бяспекі ААН. А сам Шарль дэ Голь увайшоў у гісторыю як вызваліцель краіны і стваральнік магутнай Пятай рэспублікі.

Грунтоўная праца французскага гісторыка даводзіць, што так сталася і коштам свабоды, незалежнасці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дагэтуль генрал дэ Голь лічыўся бездакорнай фігурай у Польшчы, яго імем названа адно з цэнтральных скрыжаванняў у Варшаве, там стаіць помнік вялікаму французу. Ці пасля згаданай публікацыі імідж дэ Голя ў Польшчы зменіцца, задаліся пытаннем на старонках польскай газеты Rzeczpoposlita.

эж