Беларуская Служба

«У інтарэсах Польшчы працягваць урадавую кааліцыю»

16.03.2021 10:31
Адрозненні могуць узбагачаць, а не толькі стварыць праблему, лічыць віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін.
Jarosław Gowin
Jarosław GowinTwitter/Ministerstwo Rozwoju, Pracy i Technologii

Цягам апошніх месяцаў адзінства кіруючай кааліцыі „Аб’яднаных правых сілаў” было рашуча парушанае, кажа віцэ-прэм'ер міністр развіцця, працы і тэхналогій Яраслаў Говін(Jarosław Gowin) у размове з газетай Rzeczpospolita.

Старшыня партыі „Пагадненне” прызнае, што „з часу заключэння новай кааліцыйнай дамовы ў сакавіку ўзнікла шмат разыходжанняў”. „Меншыя партнёры па кааліцыі часта здзіўленыя неабмеркаванымі раней ініцыятывамі, напрыклад, гэтак званай Пяцёркай для жывёлы альбо падаткам на рэкламу. Гэта супадае з асноўнай спрэчкай паміж партыяй „Права і справядлівасць”,  „Пагадненнем”  і „Салідарнай Польшчай” наконт энергетычнай і кліматычнай палітыкі”, - тлумачыць палітык.

„Аднак, калі мы перамаглі на выбарах у 2019 годзе, мы ўзялі на сябе абавязацельства, што кааліцыя „Аб'яднаных правых сілаў” будзе кіраваць краінай увесь тэрмін паўнамоцтваў. У інтарэсах Польшчы, выконваць гэтае абавязацельства”.

Паводле віцэ-прэм'ера, альбо „Аб'яднаныя правыя сілы” адновяць „мінімальны давер, неабходны для сумеснага кіравання краінай, альбо яны будуць адхілены ад улады на доўгія гады”.

„Ёсць праблемы, якія нас канчаткова падзяляюць. „Салідарная Польшча” гатовая адмовіцца ад Еўрапейскага фонду рэканструкцыі, а „Пагадненне”, безумоўна, не падтрымае падатку для СМІ. Але ёсць таксама справы, па якіх кампраміс дасягальны. Адрозненні могуць узбагаціць, а не толькі стварыць праблему. Зразумела, пры ўмове, што адносіны маюць шчыры, хоць часам жорсткі характар”, - канстатуе Яраслаў Говін у размове з выданнем Rzeczpospolita. Паводле палітыка, датэрміновыя выбары, да якіх хоча давесці апазіцыя, гэта безадказнасць.  

аз