Беларуская Служба

Польшча не можа пагадзіцца з тым, што адбываецца з палякамі за мяжой

25.03.2021 10:47
«Мы будзем уздымаць тэму рэпрэсіяў супраць палякаў у Беларусі на міжнародным форуме».
Анжэліка БорысZPB

Польскія выданні пішуць пра затрыманні кіраўніцтва непрызнаванага Саюзу палякаў Беларусі. Dziennik Gazeta Prawna прыводзіць словы кіраўніка канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхала Дворчыка: «Мы будзем уздымаць тэму рэпрэсіяў супраць палякаў у Беларусі на міжнародным форуме». Ён адзначыў, што Польшча не можа пагадзіцца з тым, што адбываецца з палякамі за мяжой.

На пытанне, на якую дапамогу могуць разлічваць палякі ў Беларусі, Міхал Дворчык у першую чаргу згадаў консульскую дапамогу – «на столькі, на колькі беларускія ўлады дазволяць».

«Нагадаем, што нашы суайчыннікі зʼяўляюцца грамадзянамі Беларусі, і консул мае зусім розныя магчымасці дзейнічаць у адносінах да грамадзяніна Рэспублікі Польшчы і да грамадзяніна Беларусі. Аднак, любая дапамога, якую змогуць аказаць польскія консульскія і дыпламатычныя службы, будзе аказана. Рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі павінны быць узняты на міжнародным форуме. Мы проста не можам пагадзіцца з тым, што адбываецца з нашымі суайчыннікамі за ўсходняй мяжой», – падкрэсліў ён.

ав