Беларуская Служба

Зянон Пазняк: Зараз у нас ёсць найвялікшая надзея

25.03.2021 12:59
«Зараз у нас ёсць найвялікшая надзея! Выйшаў народ! Ён толькі зарыентаваўся, што гэта наша краіна, што гэта наша зямля, што мы павінны яе адстойваць».
Аўдыё
  • Зянон Пазняк разважае пра становішча Беларусі ў 103-ыя ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР.
Зянон Пазняк Крыніца: Agnieszka Kamińska, PolskieRadio.pl

25 сакавіка, у Дзень Волі мы пагутарылі з лідарам Беларускага адраджэння 1980-90-ых гадоў Зянонам Пазняком пра перспектывы цяперашняга нацыянальнага абуджэння. Старшыня КХП БНФ лічыць, што ў Беларусі склалася вельмі небяспечная сітуацыя:

-Зараз спыніць сітуацыю немагчыма. Людзі выйдуць на вуліцы. Разумныя хлопцы з BYPOL намагаюцца акумуляваць гэты рух, каб мінімізаваць чалавечыя страты. Цяпер трэба берагчы сілы, грамадства пакуль не гатова да масавага ўздыму кшталту жніўня – верасня мінулага года. У сваю чаргу, рэжым дасканала падрыхтаваны да падаўлення пратэстаў. Рэжым гатовы фізічна знішчаць людзей. (...) Безадказныя людзі з-за мяжы прапануюць беларусам выхадзіць пад кулі, а моладзь – гэта моладзь, яна ўсё адно пойдзе. Прапанова правесці лакальныя акцыі – правільная, але яна не вырашыць гэтай сітуацыі.(...)

Захаванне жыцця людзей – гэта самае галоўнае. Ніякія сакральныя рэчы не павінны змяняць гэтага падыходу. Дзень Волі – важная, сакральная для нас дата, але выходзіць пад кулі нельга! Перспектыў у гэтага рэжыму ўсё адно няма, ён павольна здыхае. У гэты час мы павінны гуртаваць свае сілы. Запушчаны добрыя працэсы, можа з’явіцца і нацыянальнае кіраўніцтва, і нацыянальны рух, які будзе стаяць на ідэях 25 сакавіка, а не на планах Пуціна. (...)

Зараз у нас ёсць найвялікшая надзея! Выйшаў народ! Ён толькі зарыентаваўся, што гэта наша краіна, што гэта наша зямля, што мы павінны яе адстойваць. Людзі выйшлі пад нацыянальнымі сцягамі, яны выступаюць супраць злоснага рэжыму. Пакуль няма арганізацыі, але яна будзе, гэта толькі пытанне часу! Таксама было ў 1917 годзе. Толькі беларуская незалежнасць, толькі нацыянальная ідэя, толькі мова выратуе нас ад навалы з усходу. І ў людзях гэта ёсць. У нас ёсць найвялікшая надзея, яшчэ два гады таму яе не было.

Усю размову з Зянонам Пазняком слухайце ў далучаным гукавым файле. З палітыкам гутарыў Эдуард Жолуд.

Зянон Пазьняк заклікае адкласці вулічнае святкаванне Дня Волі

22.03.2021 14:26
«Грамадства не падрыхтавана да моцнага масавага выступу. Выхад на вуліцу будзе нясвоечасовым і можа даць падставу пачаць пагром беларусаў».