Беларуская Служба

Польскі публіцыст: Рэжым Лукашэнкі павінен быць адрэзаны ад Еўропы

27.03.2021 07:26
«Не будзьце кучай лянівых, бяззубых, пажылых людзей часоў Мюнхенскай канферэнцыі. Не задавальняйцеся пустымі словамі пра правы чалавека».
   25
Спецтэхніка ў Міснку 25 сакавікаPAP/EPA/STR

Рэжым Лукашэнкі павінен быць адрэзаны ад Еўропы - піша на старонках Rzeczpospolita Багуслаў Хработа. 

«Мы звяртаемся да кіраўнікоў свабоднага свету з просьбай адрэагаваць на трагедыю, якая адбылася за ўсходняй мяжой ЕС.

Наша ганьба, што ў 200 км ад Варшавы існуе адзін з самых жорсткіх рэжымаў у свеце. Для Еўропы ганьба, што яна не можа справіцца з дыктатарам, арсеналам якога з'яўляюцца забойствы праціўнікаў, жорсткія дзеянні паліцыі і рэзкі пераслед уласных грамадзян.

Аляксандр Лукашэнка – уласцівае дзіця сталінізму ў самай апошняй форме. Мы ведаем яго сапраўдны твар у Польшчы даўно. Еўропе нагадалі пра гэта паслявыбарчыя здымкі з 2020 году. Арганізацыі, якія абараняюць правы чалавека і грамадзяніна, дыпламаты і інфармацыйныя агенцтвы трубяць пра жорсткасць рэжыму».

Аўтар піша, што атакі на палякаў у Беларусі адбываліся неаднаразова. Ён звяртаецца да міжнароднай супольнасці: «Не будзьце кучай лянівых, бяззубых, пажылых людзей часоў Мюнхенскай канферэнцыі. Не задавальняйцеся пустымі словамі пра правы чалавека.

Праявіце рашучасць і гонар у барацьбе з увасобленым злом. За гэта змагаецца прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на форуме ЕС. Магчыма, варта паслухаць. Пакуль ізноў не пральецца еўрапейская кроў».

ав