Беларуская Служба

Польскія габрэі абураныя артыкулам, які абвінавачвае Польшчу ў знішчэнні трох мільёнаў габрэяў падчас Галакосту

29.03.2021 15:16
Амерыканская газета апублікавала фэйкавую інфармацыю пра польскі ўдзел у Галакосце.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/ GiuseppeCrimeni

Сайт Форуму польскіх габрэяў апублікаваў артыкул, у якім катэгарычна асуджае тэкст амерыканска-расійскай журналісткі Машы Гэсэн, які тая апублікавала ў газеце The New Yorker. Журналістка распачала свой сюжэт ад слоў «Каб апраўдаць нацыю ў забойствах трох мільёнаў габрэяў, польскі ўрад зайшоў настолькі далёка, што абвінаваціў навукоўцаў у знеслаўленні». Артыкул тычыцца справы двух гісторыкаў, Яна Грабоўскага і Барбары Энгелкінг, якія нядаўна прайгралі працэс са сваячкай Эдуарда Маліноўскага, каторага ў сваёй кнізе абвінавацілі ў забойстве габрэяў падчас вайны.

Артыкул Машы Гэсэн з’яўляецца крыўдным з некалькіх прычын. Па-першае, польскі народ не забіў трох мільёнаў габрэяў. Па-другое, польскі ўрад не вінаваціў ніякіх вучоных у дыфамацыі (знеслаўленні). Публікацыя такога артыкула ў шырокавядомай газеце не можа з’яўляцца звычайнай памылкай, лічыць Павел Енджэеўскі з Форуму польскіх габрэяў. Гэта частка прапагандысцкай акцыі, якая мае на мэце зняць віну за Галакост з немцаў і перанесці яе на палякаў, якія тады самі знаходзіліся пад акупацыяй, а ў выніку Галакосту загінулі таксама мільёны палякаў, як і польскіх грамадзянаў іншых нацыянальнасцяў.

На тэкст Гэсэн, які выйшаў у пятніцу, 26 сакавіка, адрэагавалі рашуча (у выхадныя), дырэктар Дзяржаўнага Музею Аўшвіц-Біркенаў Пётр Цывіньскі і Дэйвід Харыс, выканаўчы дырэктар амерыканскага габрэйскага камітэта, які заявіў, што падзагаловак артыкула абражае. Дзеянні па гэтым пытанні абяцала правесці і польскае Міністэрства замежных спраў.

аев