X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Die Welt: Спрэчка Лукашэнкі з Польшчай - гэта таксама справа ЕС

08.04.2021 09:02
Польшча чакае салідарнасці з боку ЕС па справе пераследу польскай меншасці ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка Аўтар: Serge Serebro, Vitebsk Popular News - Уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41720543

Улады Беларусі жорстка распраўляюцца з польскай нацыянальнай меншасцю ў гэтай краіне. Варшава пагражае наступствамі нават, калі б мела ажыццяўляць іх самастойна. Абвастрэнне спрэчкі прымушае Брусель заняцца справай нягледзячы на разгар трэцяй хвалі каранавіруса, піша Філіп Фрыц у нямецкай газеце Die Welt, якую цытуе польскае выданне Dziennik Gazeta Prawna.

„Дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да лідараў польскай меншасці выклікаюць занепакоенасць сярод палякаў у Беларусі(…) Пра тое, што іх боязі абгрунтаваныя, сведчаць не толькі арышты, але і іншыя спосабы запалохвання. Напрыклад, беларуская журналістка Ганна Любакова паведамляе, што дырэктараў моўных школ у Беларусі просяць паведаміць уладам пра вучняў, якія вывучаюць польскую мову”,  - адзначае газета.

Рэакцыя польскай сталіцы на дзеянні беларускага рэжыму была неадкладная. Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прыгразіў „эканамічнымі крокамі” з мэтай вызвалення „закладнікаў рэжыму”. У інтэрв'ю газеце Die Welt намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач запэўніў, што эскалацыя дзеянняў беларускага рэжыму не застанецца без адказу. Польскі палітык нагадаў, што ЕС – як супольнасць не можа заплюшчыць вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі. Польшча больш чакаць рэакцыі ЕС не будзе. Краіна ўвяла санкцыі супраць суддзі, які вядзе працэс над старшынёй Саюза палякаў Беларусі, пацвердзіў Пшыдач.

„Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць польскай меншасці - яшчэ адзін этап эскалацыі канфлікту ў Беларусі. Дыктатар не толькі атакуе этнічную меншасць, але і імкнецца да таго, каб канфлікт атрымаў „двухбаковы” характар, накіраваны супраць польскага ўрада -члена ЕС”, - піша штодзёнка.

Гэта праблема для Еўрасаюза. Газета нагадвае, што нават на жорсткае падаўленне паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі, еўрапейцы знайшлі адказ позна, пасля жорсткіх спрэчак, а ўведзеныя санкцыі былі адносна мяккія.

Зараз салідарнасці ЕС патрабуе Польшча, а ўсё гэта ў той час, калі Еўракамісія ў асноўным займаецца крызісам, выкліканым пандэміяй каранавіруса. „Аднак, у сітуацыі адсутнасці хутка ўзгодненай пазіцыі ЕС, Польшча вымушана дзейнічаць самастойна. Тым часам існуе пагроза эскалацыі напружання паміж Варшавай і Мінскам”, - перасцерагае газета.

У адказ на пытанне выдання,  дэпутат Еўрапарламента ад партыі „Зялёныя” Віёла фон Крамон-Таўбадэль адназначна заявіла, што паводзіны рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да польскай меншасці – гэта міжнародны дыпламатычны скандал, які павінен быць жорстка асуджаны міжнароднай супольнасцю. „Варшава вітае такія заявы, але яны не заменяць канкрэтных дзеянняў”, - падкрэслівае аўтар тэксту ў нямецкай штодзёнцы Die Welt.

аз