Беларуская Служба

Меркаваннем Уладзіміра Падгола, паміж Беларуссю ды Польшчай мог пачацца канфлікт

17.04.2021 17:29
На гэтым тыдні міністэрства абароны Беларусі абвінаваціла Польшчу ў парушэнні паветранай прасторы.
Аўдыё
Уладзімір Падголradyjo.net

У аўторак Міністэрства абароны Беларусі абвінаваціла Польшчу ў парушэнні паветранай прасторы і выклікала польскага ваеннага аташэ ў Мінабароны.

Паводле беларускага боку, у панядзелак у 20.45 «невядомае паветранае судна» парушыла беларускую паветраную мяжу. Мінск патрабуе тлумачэнняў па гэтай справе.

У сваю чаргу, Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паясняе, што 12 красавіка ў вячэрнія гадзіны польскія ВПС не ажыццяўлялі ніякіх палётаў ля польска-беларускай мяжы.
Варшава хацела б бачыць Беларусь не шматнацыянальнай суверэннай краінай, а часткай Польшчы. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі ніжняй палаты беларускага парламента Андрэй Савіных у эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале ОНТ. «Так, памяркоўнасць і шматкультурнай код (уласцівыя беларусам – заўвага)... І адсюль канфлікт з палякамі, таму што палякі хацелі б бачыць нас не шматкультурнай, шматнацыянальнай краінай, а часткай польскага істэблішменту, які гаворыць на польскай мове, пераважна каталіцкага», – заявіў Савіных. Такая беларуская прапаганда, хаця палякі нічога такога не заяўляюць.

Дзяўчынку, якой 13 гадоў, затрымалі міліцыянты за тое, што яна на асфальце балончыкам напісала слова «Жыве!». Міліцыянт прыстрашваў яе маці, кажучы, што «А ўявіце, якое слова яна напіша пасля слова наступны раз!!!». Маці суд аштрафаваў. А міліцыянты за гэтую акцыю, відаць, атрымаюць прэмію. Бо пакаралі тэрарыстку, якая ў будучыні напіша «Жыве Беларусь» і зрыне дзейную ўладу.

Уладзімір Падгол

слухайце аўдыё