На думку польскага палітыка, расійскі прэзідэнт тэстуе цярплівасць заходніх урадаў у дачыненні да справы Аляксея Навальнага, канцэнтрацыі войскаў ля ўкраінскай мяжы ды дыпламатычнага скандалу з Чэхіяй.
На думку эксперта, Пуціну справа Навальнага не дапамагае. Ён стараецца адначасова паказаць сваймународу, што не баіцца апазіцыянера, адначасова для Захаду стараецца трымаць яго пры жыцці, пра што сведчыць перанос Навальнага ў турэмны шпіталь. Таксама, паводле Шэрамецева, апазіцыянер павінен трымаць кантакты і мець падтрымку працаўнікоў рэжыму, прынамсі тых, хто бывае на Захадзе і заходнія каштоўнасі яму не чужыя. Пры спрыяльных абставінах яны маглі б перайсці на бок апазіцыянера.
У перамены ў заходнім стылі ў Расіі, дзе шануецца дэмакратычнае права выбару, свабода слова і правы чалавека, былы міністр абароны Польшчы не верыць. Расія выхавалася ў мангола-татарскай культуры і кожнае праяўленне цікавасці да заходняга грамадства, пасля эпохі Пётра 1-га, заканчваліся пераследам прозаходніх элітаў.
Інакш сітуацыя складваецца ў Беларусі і Украіне. Паводле палітыка, перамены ў гэтых краінах і праявы бунту супраць аўтарытарнага курсу былі магчымыя таму, што доўгі час гэтыя землі з’яўляліся часткай Рэчы Паспалітай, якой у культурным плане бліжэй да Захаду і ягоных каштоўнасцяў, - чытаем у інтэрв’ю з былым міністрам абароны Польшчы Рамуальдам Шэрамецевым газеце Polska The Times.
аев