Беларуская Служба

ЗША ды Расія ўзнавілі дыпламатычныя перамовы

20.05.2021 12:39
Бакі не змаглі ні пра што дамовіцца, але дэкларуюць жаданне працягваць размовы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/RUSSIAN FOREIGN AFFAIRS MINISTRY Dostawca: PAP/EPA.

Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Падчас сустрэчы ў Рэйк'явіку кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ЗША і Расіі не хавалі рознагалосся ў адносінах, але таксама запэўнілі пра гатоўнасць супрацоўнічаць.

Перамовы павінны былі стварыць глебу для саміту Байдэна-Пуціна, які можа адбыцца ў чэрвені.

Высокапастаўленыя прадстаўнікі Дзярждэпартамента заявілі, што сустрэча Блінкена з Лаўровым не прывяла да пералому ў стасунках, але назвалі яе «добрым пачаткам» для працы над адносінамі дзвюх краін у «бліжэйшыя тыдні, месяцы і гады».

юл