Беларуская Служба

Шпіёны ГРУ актыўна вярбуюць у Польшчы

21.05.2021 15:51
Цікавіць іх абсалютна ўсё, што звязана з войскам ды крытычнай інфраструктурай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.peterbwiberg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апошнім часам шмат чуваць пра агентаў расейскай ваеннай выведкі ГРУ. Між іншым, Чэхія ў беспрэцэдэнтным жэсце выдаліла дзясяткі супрацоўнікаў расійскіх дыпламатычных службаў, калі стала вядома, што менавіта агенты ГРУ ўзарвалі склады боепрыпасаў сем гадоў таму.

Журналісты выдання Polityka задаюцца пытаннем, як расійскія агенты дзейнічаюць у Польшчы. Расіяне здаўна вядомыя ў Польшчы вельмі інтэнсіўнай разведвальнай дзейнасцю. Цікавіць іх абсалютна ўсё, што звязана з войскам ды крытычнай інфраструктурай. Нават звесткі, якія, здавалася б, малаважныя, як спіс тэлефонаў міністэрства абароны ці настроі ў нейкім ваенным гарнізоне, – кажа адзін з афіцэраў, які распрацоўваў расійскіх шпіёнаў.

Найважнейшыя для расійскіх агентаў тэмы – гэта натаўская і польская ваенная інфраструктура, дыслакацыя войскаў, будаўніцтва ваеннай базы ў Радзікове, узбраенне, асабліва сучаснае, а таксама планы дзейнасці на выпадак вайны. Яны даследуюць і настроі насельніцтва, якія датычаць размяшчэння войскаў саюзнікаў, каб падсілкоўваць галасы супраціву. У канцы канцоў, яны шукаюць магчымасці выйсці на людзей, якія маюць шанцы зрабіць кар’еру, заняць важную пасаду і прымаць ключавыя рашэнні. Аднак, на самой справе, яны не пагарджаюць нікім, хто мае якія-колечы веды пра сітуацыю ў войску, іх цікавіў нават інвалід вайны ў Афганістане.

Галоўны аргумент, пры дапамозе якога шпіёны шукаюць інфарматараў, гэта грошы, хаця гэта не адзіны аргумент. Палкоўніку мінабароны, якога намерваліся завербаваць расіяне, абяцалі 100 тыс. злотых.

нг