Беларуская Служба

У ЕС дамовіліся наконт «вакцыннага пашпарта»

22.05.2021 08:11
Вакцынны сертыфікат будзе даступны ў лічбавай і папяровай версіях.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Gazeta Wyborcza паведамляе пра тое, што прадстаўнікам Еўрапарламенту і Рады Еўрасаюза ўдалося паразумецца наконт агульнаеўрапейскага сертыфікату Covid, які інакш называюць «вакцынным пашпартам». Дзякуючы наяўнасці дакумента грамадзяне змогуць без абмежаванняў перасоўвацца па тэрыторыі ЕС.

У паведамленні з Бруселя гаворыцца, што вакцынны сертыфікат будзе даступны ў лічбавай і папяровай версіях. У дакуменце будзе ісці гаворка пра тое, што грамадзянін атрымаў вакцыну супраць каранавіруса, мае негатыўны вынік тэсту альбо што перахварэў Covid-19. Тэрмін дзеяння сертыфікату будзе складаць 12 месяцаў.

Пасля ўвядзення «вакцыннага пашпарта» членскія краіны не змогуць уводзіць дадатковых абмежаванняў пры перамяшчэнні грамадзян. Выключэннем могуць стаць сітуацыі, звязаныя, як гаворыцца ў дакуменце ЕС, з «аховай грамадскага здароўя». Пры гэтым членскія краіны павінны будуць лічыць сапраўднымі пасведчанні аб вакцынацыі прышчэпкамі, адобранымі Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў.

Але паасобныя дзяржавы змогуць самі вырашаць, ці на сваёй тэрыторыі будуць дапускаць сертыфікаты аб вакцынацыі прэпаратамі, якія не адобраныя ў ЕС, але атрымалі рэкамендацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс