Беларуская Служба

"Я бачу шанец на кампраміс"

24.05.2021 15:34
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы пракаментаваў спрэчку з Чэхіяй ваколТураўскай шахты.
Аўдыё
  • Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау: Польшча верыць у кампраміс
    .
Вугальная шахта ў мястэчку Тураў. Ілюстрацыйны здымакPAP/Maciej Kulczyński

У пятніцу 21 мая Суд Юстыцыі ЕС абавязаў Польшчу неадкладна спыніць здабычу бурага вугалю ў Тураўскай шахце, пакуль не будзе вырашана спрэчка з Чэхіяй . Суд чакае разгляду справы супраць Польшчы па ініцыятыве Чэхіі, якая лічыць, што ліцэнзія на эксплуатацыю Тураўскай шахты была выдадзена з парушэннем заканадаўства ЕС. Чэшскі бок таксама адзначае, што шахта негатыўна ўплывае на ўзровень грунтавых вод у іх краіне. Сітуацыю пракаментаваў прафесар Збігнеў Рау, міністр замежных спраў Польшчы ў размове з Польскім радыё.

- Спрэчка датычаць экалагічных наступстваў працы нашай шахты цягнецца ўжо некаторы час. Дадзеная справа была прадметам шматразовых перамоў міністэрства замежных спраў Польшчы з нашымі чэшскімі партнёрамі. Наша МЗС імкнулася падтрымліваць добрую атмасферу для перамоў. З боку нашых чэшскіх партнёраў мы назіралі спачатку жаданне абмяркоўваць справу, а потым са снежня мінулага году яны занялі больш жорсткую пазіцыю. Напярэдадні візіту чэшскага міністра ў Варшаву, калі мы рыхтавалі перамовы з удзелам міністра клімату, чэшскі бок паведаміў, што будзе падаваць скаргу.

Польскі бок прапаноўвалі чэхам суфінансаванне неабходнай інфраструктуры для скарачэння ўздзеяння на экалогію. Аднак, чэшскія палітыкі выбралі іншы варыянт пад ціскам перадвыбарнай кампаніі ў гэтай краіне.  На думку польскага міністра, працэс у СЮЕС прывядзе толькі да эскалацыі спрэчкі.

- Я перакананы, што судовая сцежка не прывядзе ды карыснага развязання гэтай спрэчкі для абодвух бакоў. Папярэднія перамовы былі мала інтэнсіўныя ды нерэгулярныя. Пры гэтым я перакананы, што перамовы – гэта адзіны шлях выпрацоўкі кампрамісу. Трэба памятаць, што нягледзячы на цяперашнюю спрэчку, польска-чэшскія адносіны ў іншых справах вельмі добрыя.

Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што абодва бакі - польскі і чэшскі - гатовыя працягваць перамовы. Ён бачыць у гэтым шанец на кампраміс.

- Я абсалютна бачу шанец на кампраміс. Абодва бакі разумеюць, што далейшы разгляд справы ў судзе прывядзе да эскалацыі спрэчкі. Без аніякіх сумневаў. Таму я глыбока веру ў поспех перамоў, памятаючы пра нашы ранейшыя добрасуседскія адносіны.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч