Беларуская Служба

«Кадафі, які праводзіў тэракты, загінуў ад рук сваіх жа лівійцаў, якога яны ненавідзелі як ненавідзяць сёння беларусы Аляксандра Лукашэнку»

25.05.2021 07:56
«Цынізм лукашысцка-пуцінскай банды трымаецца на тым, што сёння Захад баіцца іх назваць тэрарыстамі, таму яны робяць усё, што заўгодна».
Аўдыё
  • «Кадафі, які праводзіў тэракты, загінуў ад рук сваіх жа лівійцаў, якога яны ненавідзелі як ненавідзяць сёння беларусы Аляксандра Лукашэнку»
              .         ,      ,      ,
У цэнтры Варшавы перад будынкам прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Польшчы прайшла акцыя салідарнасці з Раманам Пратасевічам. У нядзелю беларускі блогер быў насільна захоплены рэжымам Лукашэнкі, які пад пагрозай прымусіў польскі самалёт, што следаваў з Афінаў у Вільнюс, сесці ў МінскуPAP/Wojciech Olkuśnik

Беларусь з-за дзеянняў рэжыму Лукашэнкі, якія заходнія палітыкі адкрыта называюць тэрарыстычнымі, зноўку не сыходзіць з першых палос сусветных СМІ.

Для таго, каб затрымаць апазіцыйнага блогера, рэжым паставіў пад пагрозу жыцці каля 200 чалавек, якія знаходзіліся на борце грамадзянскага паветранага судна.

Сітуацыю, з якой Еўропа ўжо даўно не сутыкалася, мы папрасілі пракаментаваць беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Вячаслава Сіўчыка. У размове з намі ён адкрыта называе беларускі і расійскі рэжымы тэрарыстычнымі і звяртае ўвагу на тое, чаму Захад не можа нічога зрабіць з нахабным парушэннем усіх правіл гульні, прынятых у цывілізаваным свеце. З ім размаўляе Валеры Саўко.

падрабязнасці - слухайце аўдыёфайл