Беларуская Служба

Эксперт па расійскіх гібрыдных дзеяннях: Пабудаваць шчаслівую дэмакратыю ў Беларусі не ўдасца

27.05.2021 19:13
На канферэнцыі шмат увагі прысвячалася беларускай геапалітыцы і таму, якая сапраўдная роля Расіі ў беларускай рэвалюцыі.
    24  29
Беларускі тыдзень адбудзецца з 24 па 29 траўняарганізатары мерапрыемства

У першыя дні канферэнцыі Bielweek эксперты выказваліся па тэме беларускай вайсковасці, ідэнтычнасці і прававой сістэмы. Ва ўсіх дыскусіях з’яўлялася тэма крытычнай сітуацыі краіны, якая знаходзіцца пад вялікім уплывам Расіі. Шмат экспертаў канстатавала, што без Расіі ў Беларусі не наступяць перамены. На гэты конт выказаўся, між іншым, даследчык расійскай стратэгіі гібрыднай вайны, выкладчык каралеўскага каледжу ў Лондане, доктар Офэр Фрыдман. Ён кажа, што перадусім на беларускую сітуацыю трэба глядзець рэальна. Даследчык, звяртаючы ўвагу на ролю Расіі, папярэджвае, што «гуляючы з мядзьведзем, трэба браць пад увагу царапіны»:

-Я думаю, што нельга размаўляць пра расійскую вайсковую прысутнасць без таго, каб закрануць украінскую тэму. Думаю, што для Украіны расійская прысутнасць у Беларусі не робіць розніцы. Украінскае войска не ў стане абараніцца ад расійскай арміі, ці яна будзе ісці з тэрыторыі РФ ці Беларусі. А што важна ў гэтым для беларускага боку, гэта тое, каб ЕС і НАТА, Польшча ў прыватнасці, зразумелі чаго хочуць і вялі сябе адказна, каб не было паўтору ўкраінскага сцэнара. Абяцаць Беларусі ўступленне ў заходнія структуры няма сэнсу, ведаем да чаго гэта можа прывесці. Дадаткова ж, дэманстрацыі ў краіне не былі антырасійскімі або праеўрапейскімі. Таму трэба задумацца, якога шляху мы б хацелі для Беларусь пасля падзення Лукашэнкі. З усёй сваёй гісторыяй арганізаванай карупцыі, адсутнасцю дэмакратычнай традыцыі, чаго можам чакаць? Наўрад ці квітнеючай маладой дэмакратыі. Таму варта задумацца, што будзе найлепшым для заходніх краін і перадусім саміх беларусаў, і весці сябе адказна, каб не паўтараць афганскага або іракскага сцэнара. Калі гуляеш з мядзведзем – Крамлём, не чакай, што ён цябе не пацарапае. Падаецца, што рашаць беларускую праблему нельга без інфармавання Крамля, КДБ ці лакальнай «сістэмы», каб не было так, што за польскай мяжой паявіцца чарговая нестабільная дзяржава. Няма ідэальнага рашэння і шляху да квітнеючай дэмакратыі ў Беларусі.

 

Хаця пасля таго, як Расія не крытыкавала дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і прызнала яго легітымнасць, давер да ўсходняга суседа ў грамадстве змяніўся, уплыў Расіі на штодзённае жыццё надалей вялікі. Даследчыца Уроцлаўскага ўніверсітэта Аліна Гебень прызнае, што калі б не пастаянная падтрымка Расіі, Лукашэнкі б не было. І калі ў Крамлі вырашаць, што ўзурпатар больш не патрэбны, то могуць ад яго пазбавіцца.

-Беларусы пачуваюцца як асобны народ, але ім бліжэй да Расіі, чым да Еўропы. Пра гэта сведчаць сацыялагічныя апытанні. Цікава, аднак, тое, як адносяцца беларусы да магчымай анэксіі. Гэта, паводле беларусаў, сапсавала б гэтыя сяброўскія адносіны між народамі. Канешне, маёй марай з’яўляецца тое, каб Беларусь была ў заходніх інстытутах, бліжэй нас, з магчымасцямі развіцця. Але на сёння няма такой магчымасці, а нават калі б яна была, то трэба і зменшыць залежнасць ад Расіі, перадусім эканамічную. 100% беларускага газу – Расіі, 90% нафты – з Расіі, транзіт… Чаму закрылі межы, хаця іх тэарэтычна няма? Каб Лукашэнка спакарнеў. Адначасова цікава тое, што ні Захад, ні Расія не вывучылі сваіх памылак – Лукашэнка майстар лавіравання. Хопіць каб Лукашэнка паказаў больш людскі твар, паслабіў ціск на апазіцыю, змяніў рыторыку на больш гуманітарную і Захад адразу адкручвае гайкі з грашыма – часам большымі, чым Расія. Тая ж у сваю чаргу мае поўную ўладу ў часы крызісу над Лукашэнкам. Памятаем, які шок выклікаў фільм «Хросны бацька», які меў паўплываць на беларусаў, каб яны ўбачылі сапраўдны твар прэзідэнта. У 90-я, калі Лукашэнка ледзь не страціў улады, яго падтрымаў Ельцын. Так што залежнасць ад Расіі - гэта пастаянны трэнд. Я б вельмі хацела дэмакратычных пераменаў, але «real politik» выглядае інакш.

 

Пытанне пераменаў у Беларусі цесна звязанае з заходнімі каштоўнасцямі, лічыць Алісія Іванава з Рады замежных справаў «Мінскага дыялогу». Беларусы стаяць перад выбарам: рухацца на ўсход ці на захад і гэтае пытанне можа выклікаць спрэчкі ў грамадстве:

-Пытанне канфлікту ідэнтычнасці не датычыла Беларусі раней і не датычыць да моманту ўмяшальніцтва трэцяй сілы. І гэта было бачна, калі Масква заявіла пра падтрымку Лукашэнкі, што грамадства стала больш варожа ставіцца да Расіі. Таксама важна сказаць, што ў гісторыі Беларусі дэмакратычная апазіцыя асацыявалася з Захадам. Уся ідэя ліберальнай дэмакратыі паходзіць з Захаду. Калі ты падтрымліваеш заходнія каштоўнасці – ты атаесамліваешся з Захадам. І ў цяперашняй сітуацыі сапраўды з’явіўся крызіс ідэнтычнасці. Ёсць і заўсёды быў таксама трэці шлях. Можам убачыць, што такая стратэгія была паднята пасля ўкраінскага канфлікту. Гэта быў момант аб’яднання розных поглядаў пра ідэнтычнасць беларусаў, аднак зараз, паводле мяне, гэтага пытання няма і не будзе, пакуль палітычны крызіс не вырашыцца поўнасцю.

 

Расійскія стрыманыя рэакцыі на незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі не пакідаюць сумневаў: чакаць змены поглядаў Крамля на сітуацыю няварта. Беларускае грамадства атрымала выклік і павінна лічыцца з пазіцыяй усходняга суседа, аднак, гэта не прычына баяцца і трываць у абдымках дыктатуры.


Альберт Ежы Вяжбіцкі