Беларуская Служба

Адкуль узяўся вірус?

28.05.2021 14:45
Пытанне паходжання каранавіруса дасюль выклікае спрэчкі, не толькі на навуковым, але і палітычным узроўні.
K.
Kаранавірус.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У апошнія тыдні ў справу ўмяшаўся новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які даручыў сваім службам заняцца справай больш падрабязна, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.

«Знайсці крыніцу COVID-19» – так гучаў загад Джо Байдэна, які той даручыў спецслужбам ЗША ў сераду. Такія рэзкія дзеянні звязаныя з тым, што, праўдападобна, на пісьмовым стале прэзідэнта з’явілася новая справаздача, якая зноў жа падымае тэмы штучнага паходжання віруса. Такіх поглядаў прытрымліваўся ад пачатку пандэміі Дональд Трамп, як і яго адміністрацыя з дзяржсакратарам Майкам Пампэа на чале. Паводле інфармацыі, амерыканская разведка дазналася пра «невядомы вірус» ужо ў лістападзе 2019 года, калі ў Кітаі даследчыкі з Інстытута вірусалогіі ва Ухані звярнуліся да шпіталя з невядомай хваробай. У палове мая 18 вядомых навукоўцаў у прэстыжным часопісе «Science» заклікалі яшчэ раз разгледзець пытанне пачатку пандэміі.

Такі зварот у дзеяннях адміністрацыі прэзідэнта ад Дэмакратаў спрычыніўся да павелічэння актыўнасці палітыкаў, звязаных з Рэспубліканскай партыяй. Яны паўтараюць, што гіпотэза пра штучнае паходжанне COVID-19 агучвалася як імі, так і самім прэзідэнтам Дональдам Трампам з самога пачатку. У СМІ ўсё часцей паказваюць Майка Пампэа, які летась праводзіў даследаванне наконт лабараторнага паходжання каранавіруса. Яго вылучаюць сярод фаварытаў на кандыдата Рэспубліканцаў у наступных выбарах, а яго «я ж казаў» у кантэксце віруса можа стаць галоўнай зброяй, калі штучнае паходжанне COVID-19 пацвердзіцца, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.

аев