Беларуская Служба

Прапаганда спрабуе стварыць Пратасевічу імідж нацыста

28.05.2021 15:53
Беларускія дзяржаўныя СМІ, а за імі і некаторыя расійскія, спрабуюць навязаць Раману Пратасевічу імідж нацыста і тым самым апраўдаць яго выкраданне, чытаем у газеце Rzeczpospolita.
Zatrzymany białoruski opozycjonista Raman Pratasiewicz
Zatrzymany białoruski opozycjonista Raman PratasiewiczTsihanouskaya/Twitter/Screen

Беларускае КДБ сцвярджае, што Пратасевіч змагаўся за Украіну на Данбасе ў складзе палка «Азоў», вядомага сваёй радыкальна правай ідэалогіяй. Такія высновы прапагандысцкія каналы сувязі перасоўваюць на аснове здымка Пратасевіча ў мундзіры з нашыўкай палка і зброяй у руках. Як канстатуюць аднак асобы, набліжаныя да журналіста – Пратасевіч не карыстаўся зброяй падчас сваёй прысутнасці на вайне ў Данбасе.

Як напісалі ў расійскай газеце «Аргументы і факты», «Некаторыя палітыкі спрабуюць абараняць чальца неанацысцкай групоўкі». Падобным аргументам карыстаюцца і беларускія ўлады, а сам Аляксандр Лукашэнка назваў Пратасевіча тэрарыстам. Тым часам, у справе выказаўся і заснавальнік палка «Азоў» Андрый Білэцкі, які заявіў, што Раман суправаджаў полк, але яго зброяй было слова, а не вінтоўка.

У абарону Рамана Пратасевіча выступаюць і бацькі затрыманага. Яны кажуць, што сын на Данбасе выконваў журналісцкі абавязак – здымаў фота і пісаў рэпартажы. Паводле Дзмітрыя Пратасевіча, улады спрабуюць стварыць яму негатыўны імідж, каб гэтым апраўдаць свае незаконныя дзеянні супраць самалёту Ryanair. Прапаганда можа быць накіравана і на заходніх палітыкаў, якія пасля такіх заяваў Мінска маглі б змяніць сваё стаўленне да справы і ануляваць падтрымку палітвязню. Узровень даверу да беларускага кіраўніцтва аднак настолькі нізкі, што наўрад ці хтосьці ўспрыме прапаганду як ісціну, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

аев